Сваро́г — у славянскай міфалогіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядаў бог Гефест. У язычніцкім пантэоне Сварог займаў другаснае месца.
Паводле старажытнага міфа, Сварог злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. Яму прыпісвалася ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ).
Паступова Сварог страціў значэнне галоўнага божаства. Ім стаў Дажбог, потым Пярун. З пашырэннем хрысціянства рысы Сварога як апекуна шлюбу нададзены Кузьме.
Літаратура
Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Укладальнік: Эдуард Дубянецкі — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
Катэгорыя:Славянскія багі Катэгорыя:Багі агню Катэгорыя:Багі-кавалі