Гертруда Стайн (; ) — амерыканская пісьменніца.

Біяграфія Нарадзілася ў 1874 годзе ў ЗША. Вывучала псіхалогію ў Рэдкліфскім каледжы Гарвардскага ўніверсітэта і медыцыну ва Універсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар).

У 1902 годзе пераехала ў Парыж, дзе і правяла ўсё жыццё. Гертруда Стайн пакінула па сабе след не столькі як пісьменніца, колькі як гуртавальніца маладых англамоўных літаратараў, для многіх з якіх яна была настаўніцай і часцяком спонсарам. Яе кватэра па вуліцы Флеру стала адным з цэнтраў мастацкага і літаратурнага жыцця Парыжа да Першай сусветнай вайны і пасля яе. Ёй таксама належыць аўтарства тэрміна «страчанае пакаленне», якім пазней пачалі называць цэлы шэраг пісьменнікаў пасляваеннага часу, якія выказвалі ў сваіх творах расчараванне ў сучаснай цывілізацыі, песімізм і страту былых ідэалаў (Эрнэст Хемінгуэй, Джон Дос Пасас, Томас Эліят, Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і інш.).

Памерла ў 1946 годзе.

Творы Three Lives (1909) Tender Buttons (1914) Geography and Plays (1922) The Making of Americans (1925) Composition as Explanation (1926) Lucy Church Amiably (1931) Before the Flowers of Friendship Faded Friendship Faded (1931) How to Write (1931) Operas and Plays (1932) The Autobiography of Alice B. Toklas (1933) Matisse Picasso and Gertrude Stein with Two Shorter Pieces (1933) Four Saints in Three Acts, an Opera to Be Sung (1934) Portraits and Prayers (1934) Lectures in America (1935) Narration (1935) The Geographical History of America (1936) Everybody’s Autobiography (1937) Paris France (1940) What Are Masterpieces (1940) Ida (1941) «A LA RECHERCHE D’UN JEUNE PEINTRE» Gertrude Stein /Yale University/U.S.A. «Looking for a young paintor»-Riba-Rovira- (1945) «A LA RECHERCHE D’UN JEUNE PEINTRE» Gertrude Stein /Revue Fontaine n °42, p. 287—288, édition Paris 1945, directeur Max-Pol Fouchet.-Riba-Rovira- (1945) Brewsie and Willie (1945) Wars I Have Seen (1945) Blood on the Dining Room Floor (1948) Things as They Are (1948, аповесць, напісаная ў 1903) Two: Gertrude Stein and Her Brother and Other Early Portraits (1908—1912) (1951) Bee Time Vine and Other Pieces, 1913—1927 (1953) Painted Lace and Other Pieces (1914—1937) (1956) Stanzas in meditation and Other Poems (1929—1933) (1956) Fernhurst, Q.E.D., and Other Early Writings (1971)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка Катэгорыя:Постаці кубізму Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Калекцыянеры Францыі Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва Катэгорыя:Пісьменніцы ЗША XX стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз