Віктар О́рбан (; ) — венгерскі палітык, Прэм’ер-міністр Венгрыі (1998—2002, 2010—2026). Старшыня партыі ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў).

У канцы 1980-х быў адным з заснавальнікаў апазіцыйнай уладам ВНР партыі ФІДЭС, у 1990 годзе ўпершыню абраны ў парламент. Упершыню стаў прэм’ер-міністрам у 1998 годзе. На выбарах 2010 года яго партыя ФІДЭС з партнёрамі атрымала большасць месцаў у парламенце з прычыны няўдалай эканамічнай палітыкі сацыял-дэмакратаў, новая кіруючая кааліцыя атрымала 263 месцы ў парламенце. Орбан афіцыйна прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра 29 мая 2010 года.

Віктар Орбан узначальваў кабінет міністраў Венгрыі ў 2010—2018 гадах. Перамога кіруючай кааліцыі на выбарах у 2018 годзе дала магчымасць яму стаць на чале ўрада чацвёрты раз. 10 мая 2018 парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы чатырохгадовы тэрмінblr.belta.by.

Па веравызнанні кальвініст. Жанаты, мае пяць дзяцей.

Партыя Віктара Орбана прайграла парламенцкія выбары ў Венгрыі 12 красавіка 2026 года партыі Петэра Мадзьяра.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Венгрыі Катэгорыя:Члены партыі «Фідэс» Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў