Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (першыя) дзейнічалі са снежня 1915 года па 23 верасня 1916 года ў Вільні. Створаны школьнай камісіяй Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ва ўмовах германскай акупацыі для падрыхтоўкі настаўнікаў для віленскіх беларускіх школ. Выкладчыкі: А. Пашкевіч (Цётка), Б. Пачопка (загадчык курсаў), С. Іваноўская, В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, А. Луцкевіч, У. Рымша, Ю. Менке і інш. Дадаткова выкладаліся краязнаўства, польская і нямецкая мовы, асновы рэлігіі, гімнастыка, маляванне, школьная гігіена, садоўніцтва і агародніцтва. Курсы скончылі 10 чалавек.

Літаратура

Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2.

Катэгорыя:Беларускія настаўніцкія курсы Катэгорыя:Беларусы ў Вільні Катэгорыя:1915 год у Вільні Катэгорыя:З’явіліся ў 1915 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1916 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Вільні