Мінскія беларускія настаўніцкія курсы (другія) дзейнічалі ў Мінску з 19 кастрычніка па 23 лістапада 1919 г.

Створаны Мінскай беларускай школьнай радай для настаўнікаў школ Мінскага павета. Фінансаваліся польскімі ўладамі. Выкладчыкі: Я. Лёсік, У. Ігнатоўскі, Я. Карскі, Я. Фарботка і інш. Навучалася каля 250 чал. Пры курсах слухачамі арганізаваны самадзейны тэатральны гурток, які паставіў на сцэне «Беларускай хаткі» некалькі спектакляў.

Літаратура Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2. Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // ЭГБ, т.6, кн. ІІ. — Мн., 2003.

Катэгорыя:Беларускія настаўніцкія курсы Катэгорыя:Мінскі павет Катэгорыя:Адукацыя ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:1919 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1919 годзе