Біг-Бэн,Літаратура і мастацтва. — 2017. — № 33 (4936). — 18 жніўня. — С. 3. раней Біг-Бен (, літ. Вялікі Бэн) — назва звона гадзіннікавай вежы ў Лондане, часткі архітэктурнага комплексу Вестмінстэрскага палаца. Таксама папулярная, але неафіцыйная назва самога гадзінніка і ўсёй вежы.

Гісторыя Існуе дзве тэорыі адносна паходжання гэтай назвы. Паводле першай, самы цяжкі на той момант звон — 13,7 тоны — атрымаў сваё імя Біг-Бэн (Вялікі Бэн) у гонар сэра Бенджаміна Хола, які кіраваў працамі па адліўцы звана. Паводле іншай, Біг-Бэн быў названы ў гонар Бенджаміна Каўнта, вельмі папулярнага ў той час баксёра ў цяжкай вазе.

Вежа Вежа збудавана па праекце англійскага архітэктара Аўгустуса П’юджына ў 1858 годзе, вежавы гадзіннік пушчаны ў ход 31 мая 1859 года. Вышыня вежы 96,3 метра (са шпілем); ніжняя частка гадзіннікавага механізму размяшчаецца на вышыні 55 м ад зямлі. Пры дыяметры цыферблата ў 7 метраў і даўжыні стрэлак у 2,7 і 4,2 метра, гадзіннік доўгі час лічыўся самым вялікім у свеце.

Гадзіннікавая вежа Вэстмінстэрскага палаца — адзін з самых вядомых сімвалаў Вялікабрытаніі, які часта выкарыстоўваюцца ў рэкламе, кінастужках і г.д. Афіцыйная назва вежы з 2012 — «Вежа Лізаветы» () у гонар 60-годдзя кіравання каралевы Лізаветы II, да гэтага яе называлі проста Гадзіннікавай вежай. Таксама ў віктарыянскую эпоху журналісты клікалі яе Вежай Святога Стэфана па нефармальнай назве самой Палаты Абшчын (назва пайшла ад сапраўднай маленькай вежы Святога Стэфана, якая ўпрыгожвае сам палац)Афіцыйны сайт Парламента Вялікабрытаніі.

Спасылкі

Official website

Катэгорыя:Славутасці Лондана Катэгорыя:Вежы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гадзіннікі