Какаду́ (Cacatuidae) — сямейства (ці падсямейства) папугаяў.
Апісанне Даўжыня цела 60-95 см. Характэрная адзнака — чуб на галаве. Апярэнне пераважна белае ці чорнае.
Добра імітуюць розныя гукі, у тым ліку голас чалавека.
Распаўсюджанне Пашыраны ў Аўстраліі, Інданезіі, на Новай Гвінеі і Філіпінскіх астравах. Жывуць чародамі ў лясах і лесастэпах.
Спосаб жыцця У негнездавы перыяд трымаюцца чародамі. Кормяцца фруктамі, арэхамі, костачкамі і пладамі, зрэдку насякомымі. Некаторыя віды шкодзяць пасевам. Працягласць жыцця 60—80 год.
Некаторыя падвіды занесеныя ў «Міжнародную Чырвоную кнігу».
Размнажэнне Гнёзды ладзяць у дуплах дрэў альбо расколінах скал, заўсёды на вялікай вышыні ад зямлі. У кладцы буйных відаў 2—3 яйкі, у дробных 5—6.
Класіфікацыя
Падсямейства Чорнадзюбыя какаду Microglossinae Род Пальмавыя какаду Probosciger Чорны пальмавы какаду Probosciger aterrimus
Падсямейства Чорныя какаду Calyptorhynchinae Род Шаломаносныя какаду Callocephalon Шаломаносны какаду Callocephalon fimbriatum Род Карэлы Nymphicus Карэла-німфа Nymphicus hollandicus Род Жалобныя какаду Calyptorhynchus Белавухі жалобны какаду Calyptorhynchus baudinii Белахвосты жалобны какаду Calyptorhynchus latirostris Жалобны какаду Бэнкса Calyptorhynchus banksii Жаўтавухі жалобны какаду Calyptorhynchus funereus Бурагаловы жалобны какаду Calyptorhynchus lathami
Падсямейства Белыя какаду Cacatuinae Род Ружовыя какаду Eolophus Ружовы какаду Eolophus roseicapillus Род Какаду-інка Lophocroa Какаду-інка Lophocroa leadbeateri
Род Какаду Cacatua Вялікі белахохлы какаду Cacatua alba Галавокі какаду Cacatua sanguinea Какаду Гофіна Cacatua goffini Вялікі жаўтахохлы какаду Cacatua galerita Малы жаўтахохлы какаду Cacatua sulphurea Малукскі какаду Cacatua moluccensis Насаты какаду Cacatua tenuirostris Акуляравы какаду Cacatua ophthalmica Саламонскі какаду Cacatua ducorpsii Танкадзюбы какаду Cacatua pastinator Філіпінскі какаду Cacatua haematuropygia
Літаратура
Какаду́ // Животные в доме Энциклопедия / Редкол.: В. Г. Гребцова и др.. — М. : Большая рос. энцикл., 1994. — С. 105—106. — 304 с. ил.; 27. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-118-1.
Катэгорыя:Папугаепадобныя