Арнітало́гія (ад — «птушка» і — «навука») — раздзел заалогіі, які займаецца вывучэннем птушак.
Вывучае птушак, іх эмбрыялогіі, марфалогію, фізіялогіі, экалогію, сістэматыку і геаграфічнае распаўсюджванне. Сярод задач арніталогіі вывучэнне відавай разнастайнасці і колькасці асобін на вывучаемай тэрыторыі, вывучэнне сістэматыкі, эталогіі, фізіялогіі і экалогіі птушак, феналогіі птушак, праблемы аховы рэдкіх відаў і многае іншае.
Метады Маніторынг Маніторынг з’яўляецца найбольш распаўсюджаным метадам для вывучэння наогул усёй заалогіі. Што тычыцца птушак, то назіранні за імі здзяйсняць цяжка з-за іх палахлівасці і спецыфічнага ладу жыцця высока над зямлёй. Распрацоўка аптычных прыладаў і, у прыватнасці, фатаграфіі ў апошнія гады, значна палягчае вывучэнне гэтага класа жывёл.
Асноўным інструментам для маніторынгу птушак з’яўляецца кальцаванне. Кольцы з ідэнтыфікацыйным нумарам чапляюцца на ногі злоўленых птушак, якія затым вызваляюцца. Далей па гэтым кольцам можна вывучаць міграцыі і змены ў развіцці акальцаваных птушак.
Гл. таксама Арніталогія ў Беларусі Нагаміці Курода
Зноскі
Літаратура