Вялікадо́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вялікія Дольцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Весніцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: Адворыца, Афераўшчына, Бабовішча, Башоўка, Весніцк, Глінішча, Дубінец, Заляддзе, Зарубаўшчына, Капцы, Касары, Лясіны, Мазуліна, Рагазіна, Садкі, Стараселле і Чырвоная Горка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Заазерскага сельсавета перададзена вёска ВостраваРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Ушацкага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі), якія былі перададзены ў склад Ушацкага раёна пад час яго аднаўлення 30 ліпеня 1966 годаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вялікадолецкага сельсавета 44 населеныя пункты. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска БарокРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)., вясной 1976 года — вёска Малы ВесніцкРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка і 16 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)., 29 снежня 2009 года — вёскі Есяновікі і ЗарубаўшчынаРешение Ушачского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 143 Об упразднении населенных пунктов Есеновики и Зарубовщина Ушачского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1459 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 924 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лепельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе