Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» — помнік у Саўт-Рыверы (ЗША), пастаўлены ў 1974 годзе. Аўтар помніка — Алег Махнюк, пад яго кіраўніцтвам адбывалася і будаўніцтва.

Гісторыя Ініцыятарамі пабудовы помніка былі грамадскія актывісты сярод беларускіх эмігрантаў, якія перасяліліся ў Саўт-Рывер у пачатку 1950-х гадоў з лагераў для перамешчаных асоб у Германіі. Імі ж былі сабраны сродкі і праведзены будаўнічыя работы.

Помнік узведзены за беларускай праваслаўнай царквой Святой Ефрасінні Полацкай, збудаванай за два гады да помніка, на кургане, над якім працаваў Мікалай Лапіцкі.

Курган-помнік быў асвечаны 23 чэрвеня 1974 года праваслаўнымі святарамі Алегам Махнюком, Мікалаем Лапіцкім, Паўлам Вялікім і архімандрытам Язэпам.

У 2019 годзе прадстаўнікі беларускай дыяспары адрэстаўрыравалі помнік, часткова змянілі яго вонкавы выгляд.

Апісанне Помнік завершаны крыжам з роўнымі канцамі, якія пашыраюцца. У сярэдзіне вялікага крыжа — маленькі ягелонскі крыж.

Спераду — вертыкальныя белая, чырвоная і белая палосы (раней — з дробнай мазаікі круглай формы, пасля рэстаўрацыі 2019 года — з прамавугольнай пліткі), герб «Пагоня» і надпіс «Слава змагарам за вольную Беларусь. Glory to those who fought for freedom and independence of Byelorussia. 1974».

Ззаду — выява пячаткі Беларускай цэнтральнай рады. Па баках помніка — мячы. З левага боку пастамента — герб друкарні Францыска Скарыны, з правага боку — эмблема Саюза беларускай моладзі.

Галерэя

Літаратура «Царкоўны Светач», № 23, 1974. — С. 15-19.

Спасылкі Беларусы ў ЗША аднавілі помнік беларускім змагарам

Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Саўт-Рывер Катэгорыя:Помнікі ЗША Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:1974 год у ЗША