Віталь Васілевіч Шышоў (1995, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь — 2 жніўня 2021, Кіеў, Украіна) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня грамадскай арганізацыі «Беларускі дом ва Украіне»Громадська організація «Білоруський дім в Укріїні»/Е-дата/ . 2 жніўня 2021 знік і пасля быў знойдзены павешаным у Святошынскім лесапарку Кіева паблізу месца жыхарстваУ Києві знайшли повішеним зниклого білоруса Шишова / Укрінфарм, 03.08.2021/.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1995 годзе, жыў у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі.
У Кіеве жыў на вуліцы ў Святошынскім раёне, каля жылога комплексу Поліція розглядає дві версії смерті білоруського активіста Шишова / , 03.08.2021 /.
Палітычная дзейнасць Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі, восенню 2020 года, разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзь, ратуючыся ад пераследу пераехаў у Кіеў і заснаваў грамадскую арганізацыю «Беларускі дом ва Украіне». Ён падтрымліваў бежанцаў з Беларусі і крытыкаваў рэжым Лукашэнкі.
Шышоў стварыў у мэсэнджэры Telegram канал «Ціхары на экспарт», дзе ён публікаваў інфармацыю пра працаўнікоў беларускіх спецслужбаў, якія працуюць на рэжым Лукашэнкі за мяжой, у тым ліку ва Украіне.
У лютым 2021 года з аднадумцамі прыняў удзел у Марафоне волі на дыстанцыю 2 334 метра, якая сімвалізавала артыкул 23.34 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па якім былі арыштаваны 35 тысяч беларусаў за мірныя пратэсты.
Гібель і расследаванне 2 жніўня 2021 года Шышоў знік у Кіеве падчас ранішняй прабежкі. Раніцай 3 жніўня Шышоў быў знойдзены павешаным у Святошынскім лесапарку Кіева, недалёка ад месца яго жыхарства, са слядамі пабояў на твары і парванай скурай на носе, каленях і грудзях. Пачалося дасудовае расследаванне. Паводле слоў знаёмых і калег Віталя, ён доўгі час знаходзіўся пад наглядам у Кіеве, і пра гэта неаднаразова паведамлялася ўкраінскай паліцыі. У адказ кіраўнік НПУ Ігар Кліменка заявіў, што ў паліцыю такіх зваротаў не паступала.
Офіс Генеральнага пракурора паведаміў, што распачата крымінальная справа па факце смерці ШышоваПравоохоронні органи розслідують обставини смерті голови «Білоруського дому в Україні» /Сайт Офісу Генерального прокурора України, 03.08.2021/. Паліцыя забрала з месца забойства мабільны тэлефон і асабістыя рэчы Віталя. Паліцыя распачала справу паводле артыкула 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства), правяраючы версіі, у тым ліку забойства, замаскіраванае як самагубства. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўзяў на асабісты кантроль расследаванне смерці Шышова.
Пахаванне Пахаванне адбылося 26 верасня 2021 года ў КіевеПоховали очільника «Білоруського дому в Україні» Віталія Шишова/Голос України, 26.09.2021/ .
Рэзананс Міністры ЕС заклікалі ўкраінскія ўлады расследаваць смерць ШышоваМіністри ЄС закликали Київ розслідувати смерть білоруса Шишова /Українська правдв, 03.08.2021/. ЗША выказалі надзею на дбайнае расследаванне смерці ШышоваСША сподіваються на ретельне розслідування смерті Шишова — заява посольства /Голос Америки, 03.08.2021/. Прэсекретар прэзідэнта Украіны запэўніў, што Зяленскі «трымае на кантролі» расследаваннеЗеленський тримає на контролі розслідування смерті Шишова — прессекретар / Укрінфарм, 03.08.2021. Нямецкі дэпутат ад «Партыі зялёных» Віёла фон Краман-Таубадель напісала, што ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы, «пакуль Лукашэнка забівае ўласных грамадзян». Літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус назваў забойства Шышова актам тэрарызму. Еўрапейскія парламентарыі лічаць, што за забойствам Шышова стаіць рэжым ЛукашэнкіЄвропарламентарі вважають, що за вбивством Шишова стоїть режим Лукашенка / 03/08/2021.
Спасылкі Віталя Шышова пахаваюць у нядзелю// Радыё Свабода, 25.09.2021
Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Праваабаронцы Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Ахвяры забойстваў Катэгорыя:Постаці Рэчыцы