Уладзі́мір Георгіевіч Каме́нскі (, с. Нікольскае, Маскоўская губерня — ) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1965), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1970).
Біяграфія Скончыў Мінскі політэхнічны інстытут (1935), інжынер-будаўнік.
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і выхадцаў з Беларусі. Бацька працаваў на чыгунцы.
З 1935 года начальнік аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасці БССР. З 1939 года на партыйнай працы.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенінжынер 3-га рангу.
З 1944 года намеснік наркама жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1946 года начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.
З 1953 года міністр гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 1958—1959 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
З 1970 года ўзначальваў лабараторыю электратэрмічных працэссаў Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР.
Член ЦК КПБ у 1956—1971 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1971 гадах.
Сям’я Жонка Ніна Васілеўна Каменская — беларускі гісторык, член-карэспандэнт АН БССР.
Узнагароды Узнагароджаны трыма ордэнамі і шматлікімі медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Спасылкі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Міністры гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ