Насто́ллеНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. Сустракаецца таксама варыянт Насто́ля. — гістарычная мясцовасць Хойнікаў, размешчаная ў заходняй частцы места.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае У рэвізіі Мазырскага староства 1560 года, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам, тэкст якой вядомы з актавай кнігі 1777 года, паведамляецца, што мяжа сёлаў Загалле і Клівы ад рэчкі Рабца даходзіла да селішча Настолля, а шырыня таго грунту ад Рабца да Настолля ўздоўж на паўтрэці мілі, упоперак да Каменкі і да Просічы на мілюАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. VIII. Т. V. Акты об украинской администрации XVI—XVII вв. — Киев, 1907. С. 477, 481.

Напярэдадні падпісання акта Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).. Настолле ў складзе Мазырскага павета засталося ў Вялікім Княстве Літоўскім, але стала часткай ужо Менскага ваяводства.

Надалей «sieło i dwór Na(s)tole» згаданыя ў размежаваньні Кіеўскай зямлі Кароны і Мазырскага павета ВКЛ у снежні 1621 — студзені 1622 года, калі былі ў трыманні пана Іскарастынскага; пацверджаныя панамі камісарамі прыналежнымі да Мазырскага паветаŹródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 97.

Ад пачатку XVIII ст. Настолле названа , але выступала асобным уладаннем і раней. У яго складзе — аднаіменныя двор і невялічкая вёскаСписок населенных пунктов Мозырского повета за 1789 год.. Сярод яўрэяў мястэчка Хойнікі, якія не мелі дамоў і падатак плацілі толькі з камор, у рэвізіі 1716 года названы Ёсь НастольскіНГАБ у Менску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 139адв.. Ці не першым у гэты час вядомым з імя старостам настольскім быў Ян Славінскі, падчашы добжынскі. 27 мая 1720 года кароль Аўгуст ІІ перадаў староства пану Барталамею Мараўскаму. У 1766 годзе Павел Колб выплачваў з Настолля 100 злотых і 3 грошы , 15 зл. Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1885. T. VI. S. 929. 8 лютага 1776 года Антоні, сын Барталамея, Мараўскі выдаў квітанцыю Стэфану Славінскаму, у якой запісаў, што калісьці яго бацька, быўшы не ў стане кіраваць староствам, саступіў яго Стэфану, сыну Яна Славінскага, папярэдняга старосты настольскагаГенеалогические изыскания. Настольское староство // 1789- w. Nastolla, Starostwo Nastolskie. Паводле запісу ў метрычнай кнізе Юравіцкага касцёла ад 27 верасня 1783 года, у той дзень быў ахрышчаны Маўрыцый Мацей, сын Станіслава і Людвікі з Казлоўскіх Бялавецкіх, настольскіх; кумамі выступілі Фларэнцый Аскерка, харунжыч мазырскі, і Антаніна Стоцкая, жонка суддзі мазырскага. Яшчэ villa Nastole ў той жа кнізе згаданая ў кастрычніку 1785 года, калі ахрышчаныя былі Ёанна, дачка сужэнства Бялавецкіх, і Мацей Маўрыцый, сын Юзафа і Розы з Казлоўскіх КучынскіхНГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 30, 31адв..

У сувязі з чаканым перапісам яўрэйскага насельніцтва, у 1784 годзе 25 чалавек (głów) з суседніх Хойнікаў Оўруцкага павета Кароны, каб не плаціць да скарбу, былі схаваныя (і прынятыя) ў Настоллі Мазырскага павета ВКЛАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 710..

Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Настолле — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. Паводле расійскай рэвізіі 1795 года, «сяльцо» Настолле мела 6 двароў з 20 душамі мужчынскага і 18 жаночага пола прыгонных сялянНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 532—533адв., належала пажыццёва старосце настольскаму Паўлу Колбу, ротмістру Пінскага павета, але знаходзілася ў пасэсіі ў адстаўнога ротмістра Юзафа, сына Франца, СкакоўскагаНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 181. А. 109; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71. У 1811 годзе фальварак і вёску Настолле з 20 душамі мужчынскага пола (разам — староства) трымаў, згодна з кантрактам на арэнду, Рыгор Завітневіч, каморнік Рэчыцкага паветаНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 91.

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 23 жыхары абодвух полаў з вёскі Настолле былі прыхаджанамі Хойніцкай Свята-Пакроўскай царквы, а 14 жыхароў — парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666. На пачатак 1870 году ў Настольлі налічвалася 9 гаспадароў з былых дзяржаўных сялян, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства, 12 аднадворцаў, прыпісаных да Хойніцкай воласціСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71.

У 1909 годзе ў вёсцы Настолле 33 двары, 181 жыхарСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 131.

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Берасцейскага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Настолле і Хойнікі, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85. 1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, Хойнікі ўвайшлі ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала іх разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Настольскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 12 і 18 вучняўДзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19. 8 снежня 1926 года Настолле з Хойнікамі вярнулі БССР. На 1929 год 63 % жыхароў Настолля складалі каталіцкія або «польскія» сем’і (26)Пичуков В. П., Старовойтов М. И. Гомельщина многонациональная (20 — 30 е гг. XX в.). Выпуск I. — Гомель, 1999. С. 213.

У 1989 годзе, пасля далучэння вёскі да ХойнікаўРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня, 21 верасня і 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)., у месце з’явілася вуліца Настольская, але аўтобусны прыпынак захаваў назву Настолле.

Асобы Іван Станіслававіч Цішкевіч (1919—2001) — правазнавец, доктар юрыдычных навук, прафесар БДУ. Заслужаны юрыст БССР (1971)Иван (Ян) Станиславович Тишкевич Хойнікшчына.

Гл. таксама

Валокі (Хойнікі) Забалацце (Хойнікі) Лянтэрня Малішаў Першамайск (Хойніцкі раён) Хойнікі

Заўвагі

Зноскі

Катэгорыя:Хойнікі Катэгорыя:Гісторыя Хойніцкага раёна Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна