Дзяра́жненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзяражня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Красніцкі сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Красніца. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзяражня, сельсавет перайменаваны ў Дзяражненскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ветухноўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў. 26 лютага 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беладубраўскага сельсавета.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе