Ідута — рака ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ушача (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 8 км. Пачынаецца за 1 км на захад ад былой«Об упразднении населённых пунктов Есеновики и Зарубовщина Ушачского района». Решение Ушачского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 143 вёскі Есяновікі, вусце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Ідута, у межах вёскі Старынка. У сярэднім цячэнні рэчышча Ідуты на працягу 1,2 км каналізаванае. У ніжнім цячэнні працякае праз возера Вечыца. У басейне ракі азёры Белае, Ясна, Малая Бароніца, Вялікая Бароніца і інш.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Ушачы Катэгорыя:Рэкі Ушацкага раёна