Людо́вік О́рбан (; нар. 25 мая 1963 года, Брашоў, Румынская народная рэспубліка) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч і інжынер, старшыня Нацыянал-ліберальнай партыі з чэрвеня 2017 года. Прэм’ер-міністр Румыніі з 4 лістапада 2019 года па 7 снежня 2020 года, міністр транспарту ў 2007—2008 гг., член Палаты дэпутатаў у 2008—2016 гг.
Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1963 года ў горадзе Брашоў.
Орбан скончыў у 1988 годзе факультэт тэхналогіі машынабудавання , у 1993 годзе — аспірантуру на факультэце палітычных навук ў Бухарэсце.
У 2002—2010 гг. — старшыня аддзялення Нацыянальнай ліберальнай партыі ў Бухарэсце, член цэнтральнай рады партыі, у 2009—2010 гг. — першы намеснік старшыні партыі. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 2016 года, на якіх Нацыянал-ліберальная партыя паступілася Сацыял-дэмакратычнай партыі, старшыня партыі сышла ў адстаўку і часова выконваючай абавязкі старшыні стала яе намесніца Ралука Туркан. 17 чэрвеня 2017 года Орбан абраны старшынёй партыі, пасля таго, як быў апраўданы першай судовай інстанцыяй па справе пра карупцыю.
Член Палаты дэпутатаў з 2008 па 2016 год, у 2009—2011 гг. — намеснік старшыні Палаты дэпутатаў.
У 1992—1996 гг. — член мясцовай рады адміністратыўнага сектара 3 Бухареста, у 1996 годзе — член мясцовай рады адміністратыўнага сектара 1 Бухареста. З ліпеня 2004 года па красавік 2007 года — намеснік мэра Бухарэста.
У 1999—2000 гг. — статс-сакратар, кіраўнік Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі ўрада. З сакавіка 2000 года па май 2001 года — статс-сакратар, прэзідэнт Нацыянальнага агенцтва дзяржаўных служачых (ANFP). З красавіка 2007 года па снежань 2008 года займаў пасаду міністра транспарту ва ўрадзе Кэліна Папеску-Тэрычану.
10 кастрычніка 2019 года парламент вынес вотум недаверу ўраду Віярыкі Дэнчылэ і прэзідэнт Клаус Яханіс назначыў кандыдатам у прэм’еры Орбана. 4 лістапада 2019 года склад урада Орбана быў зацверджаны парламентам. 5 лютага 2020 года парламент вынес вотум недаверу ўраду Орбана і ён быў адпраўлены ў адстаўку. На наступны дзень прэзідэнт Клаус Яханіс даручыў сфарміраваць урад зноў Орбану, аднак пасяджэнне парламента, на якім павінен быў быць зацверджаны гэты кабінет, не адбылося з-за адсутнасці кворуму. 13 сакавіка прэзідэнт Клаус Яханіс даручыў сфарміраваць урад Орбану ў трэці раз. Урад Орбана быў пагоджаны парламентам на наступны дзень. На наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў 6 снежня 2020 года, на якіх Нацыянал-ліберальная партыя паступілася Сацыял-дэмакратычнай партыі, Орбан абвясціў аб адстаўцы.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.
З’яўляецца братам былога еўрапейскага камісара Леанарда Орбана.
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Бухарэста Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Нацыянал-ліберальнай партыі Румыніі