Агнеш, Агнеж — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Выцякае з возера Заляшно прыкладна за 1,4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Гукалы. Працякае па Лучоскай нізіне. Упадае ў возера Езярышча на паўднёвым усходзе, прыкладна за 1,2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Жукава. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да вёскі Горкі (4,6 км) і ў нізкай плыні (на 4,1 км угару ад вусця).

Літаратура

Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі