Іка́знь (афіц. транс.: Ikazń) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 14 км на ўсход ад горада Браслаў, каля аграгарадка Іказнь.
Плошча паверхні возера 2,38 км². Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 2,97 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км. Аб'ём вады 7,94 млн. м³. Плошча вадазбору 25,3 км².Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны сугліністыя вышынёй 12—15 м, у верхняй частцы разараныя, на паўднёвым усходзе парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая, утвараё вялікую колькасць заліваў і мысоў. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 30% плошчы.Берагі нізкія (0,3—0,5 м), месцамі абразійныя, пад хмызняком; у паўночна-заходнім заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана крэменязёмістым сапрапелем. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,2 га. Адзін з іх — востраў Замак.Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м, месцамі адсутнічае. На паўночным захадзе выцякае рака Усвіца, злучаючая Іказнь з возерам Дрывяты. Упадаюць меліярацыйныя каналы.
Каля возера аграгарадок Іказнь, вёскі Калеснікі, Самуйлы. Праходзіць аўтамабільная дарога
Літаратура Мельнікаў А. К. Іказнь. // Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
Спасылкі Возера Іказнь
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Абстэрнаўская група азёр Катэгорыя:Іказнь (аграгарадок) Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна