Віялет Вердзі (), народжаная Нэлі Гілерм (,  — ) — балерына, педагог і дзеяч харэаграфіі французскага паходжання. Салістка трупы Нью-Ёрк Сіці балет у 1958—1977 гадах, кіраўнік балета Парыжскай оперы (1977—1980), з 1980 — судырэктар Бостанскага балета.

Біяграфія Пачала займацца балетам ў раннім дзяцінстве. Вучылася ў Парыжы ў мадам Рузаны і Віктара Гзоўскага. З 1945 года танчыла ў балеце Елісейскіх палёў, у 1950 і 1953—1954 гадах працавала з Раланам Пеці ў яго трупе «Балет Парыжа», затым танчыла ў балетных трупах Лонданскага фестывальнага балета (1954—1955), міланскага тэатра Ла Скала (1955—1956), Амерыканскага балетнага тэатра (1956—1957). Асноўны ўзлёт яе кар’еры прыйшоўся на гады працы ў Нью-Ёркскім гарадскім балеце (1958—1977), дзе яна танчыла ў балетах такіх выбітных балетмайстраў, як Джордж Баланчын і Джэром Робінс. Некаторыя з балетаў, якія ўвайшлі ў рэпертуар класічнай спадчыны, былі пастаўленыя імі спецыяльна для яе.

З 1977 па 1980 год кіравала балетнай трупай Парыжскай оперы. З 1980 года была судырэктар Бостанскага балета. З’яўлялася прафесарам універсітэта Індыяны і артыстычным дарадцам Rock School for Dance Education ў Філадэльфіі.

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета ЗША Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Францыі Катэгорыя:Балетныя педагогі ЗША Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты трупы Нью-Ёрк Сіці балет Катэгорыя:Кіраўнікі балетнай трупы Парыжскай оперы