Фэлікс Аксёнцаў (нар. , Мінск, БССР) — паэт, былы ўдзельнік гурта «ULIS», аўтар словаў да песень трох першых альбомаў «Улісу»: «Чужаніца» (1989), «Краіна доўгай белай хмары» (1991), «Танцы на даху» (1993) і гурта «Крама»: «Зацьменны блюз» (2021).
Таксама выдаў зборнікі рускіх вершаў: «» («Пасля ўсяго») (Мінск, Каўчэг, 1991), «» («Пустая мапа») (Мінск, 1996), «» («Перакаці-Мора») (сумесна з мастаком Алекс Крыгель, Мінск, Логвінаў, 2017), білінгвальны зборнік «» («Міжземнамоўе») (ЗША, 2021), зборнік тэкстаў беларускіх песень «Марнатраўны Сын» (Прага, Вясна, 2023) і білінгвальны зборнік «2/3» (Берлін, hochroth Minsk, 2025).
У 1996 годзе з’ехаў у Ванкувер (Канада), дзе жыў дзесяць гадоў у самаізаляцыі. Працаваў праграмістам, аналітыкам, праектным менеджэрам. Афіцыйна прыняў дзэн-будызм. Працуе ў галіне вышэйшай адукацыі правінцыі Брытанская Калумбія.
Мае інтэрнэт-дзённік новых вершаў.
Літаратура
Спасылкі Інтэрнэт-дзённік Старонка з вершамі на Стихи.ру Старонка з вершамі на рифма.ру Старонка з вершамі на ОБЩЕЛИТ.РУ
Катэгорыя:Паэты-песеннікі Беларусі Катэгорыя:Брытанская Калумбія