Гарыскі дзяржаўны ўніверсітэт () — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Гарыс.

Гісторыя Вытокі Гарыскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзыходзяць да стварэння педагагічнага факультэта ў Гарысе ў 1967 годзе ў складзе Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, размешчанага ў Ерэване. Праз 4 дзесяцігоддзі па рашэнні ўрада Арменіі Гарыскі дзяржаўны ўніверсітэт быў утвораны ў 2006 годзе на базе факультэтаў Армянскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта і Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Структура Факультэт гуманітарных спецыяльнасцей Факультэт прыродазнаўчых і інжынерных спецыяльнасцей

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Арменіі