Ільінскі дзяржаўны ўніверсітэт або Дзяржаўны ўніверсітэт Іллі () — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Гісторыя Дзяржаўны універсітэт Іллі - гэта вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў 2006 годзе ў выніку аб’яднання 6 навучальных устаноў з рознай і доўгай гісторыяй. Універсітэт ў цяперашні час з’яўляецца адной з вядучых навукова-даследчых і адукацыйных устаноў Грузіі.
Універсітэт прэтэндуе на тое, каб стаць піянерам у Грузіі як універсітэт рэформаў, і надае асаблівую ўвагу прасоўванню новых ініцыятыў і навуковай свабодзе ў вучобе, выкладанні і даследаваннях.
Універсітэт ўключае ў сябе больш за 20 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, аснашчаных на сучасным узроўні. Разнастайны профіль гэтых навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый стварае унікальную магчымасць для даследаванняў і практыкі па актуальных пытаннях навукі.
Структура Факультэт мастацтваў і навук Факультэт прыродазнаўчых навук і медыцыны Факультэт бізнесу, тэхналогій і адукацыі Школа права
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Грузіі