Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі (, в. Задуб’е, Гомельская губерня  — , г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь) — навуковы землеўпарадчык, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, удзельнік, інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся 1 лютага 1922 года ў вёсцы Задуб’е Гомельскай губерні (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці) ў сям’і селяніна. У 1940 годзе скончыў Кармянскую сярэднюю школуСтельмашонок, И. М. Из история землеустроительного образования в Горках — Мн.: 1999. С. 95.

У 1941—1943 гадах, знаходзячыся на акупаванай тэрыторыі, уступіў у падпольную групу, быў сувязным партызанскага атрада. У 1943 годзе сышоў у 256-ы партызанскі атрад Журавіцкай партызанскай брыгады, быў камандзірам кулямётнага разліку. З кастрычніка 1943 года служыў у 479 асобнай разведвальнай роце 1312 стралковага палка 17 стралковай дывізіі ў якасці радавога, камандзіра аддзялення разведкі, справавода разведаддзела штаба дывізіі Першага Беларускага фронтуСайт «Память народа» . Быў паранены, інвалід Вялікай Айчыннай вайны 2-й групы. Вайну скончыў ва Усходняй Прусіі ў горадзе Толькеміт (зараз — Польшча).

У 1946 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў на землеўпарадкавальны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, які скончыў з адзнакай па спецыяльнасці «землеўпарадкаванне». Працаваў у акадэміі з 1951 года асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, з 1980 года — прафесарам кафедры земпраектавання. З 1971 па 1984 год з’яўляўся загадчыкам гэтай кафедры. У 1964—1971 гадах абіраўся дэканам землеўпарадкавальнага факультэтаКолмыков, А. В., Писецкая, О. В. Землеустроительный факультет академии — высшая школа подготовки землеустроительных кадров в Республике Беларусь// Научно-методический журнал «Вестник БГСХА». Юбилейный номер. — Горки: 2020. — С. 78—85.

У 1958 годзе ў Маскоўскім інстытуце землеўпарадкавання абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Арганізацыя кармавых угоддзяў і севазваротаў у калгасах Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР». У 1961 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта. Чытаў лекцыі па шэрагу курсаў, у тым ліку па землеўпарадкаванні і навуковых асновах землеўпарадкавання.

Памёр 26 студзеня 1999 года ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў; землеўпарадкаванне, планіроўка сельскіх населеных пунктаў; эфектыўнасць узбуйненых севазваротаў; землеўпарадкаванне ва ўмовах аграрнай рэформы.

Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ. У іх ліку: сем манаграфій (у сааўтарстве) па пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямель і землеўпарадкавання, шэрагаў артыкулаў у зборніках навуковых прац і часопісах, а таксама навукова-метадычных дапаможнікаў. З’яўляецца сааўтарам падручніка «Землеўпарадкавальнае праектаванне», выдадзенага ў Маскве для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў СССР па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне». Па гэтым падручніку і ў цяперашні час вучацца студэнты краін СНД.

Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваныя 4 кандыдаты навук. Адзін з былых аспірантаў Каа Дык Фат стаў міністрам сельскай гаспадаркі В’етнама.

Прызнанне кандыдат эканамічных навук дацэнт заслужаны работнік вышэйшай школы БССР ганаровы прафесар БДСГА.

Узнагароды ордэны: Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны». медалі: «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй». адзнакі: «Выдатны разведчык», «Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР». дзве ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.

Памяць 8 лютага 2022 года імем вучонага названа аўдыторыя ў корпусе № 4 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Сям’я жонка — Кільчэўская (Сомава) Юзефа Фамінічна (20.04.1928 — 23.02.2017) — кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. дачка — Валянціна Уладзіміраўна Гаруновіч (Кільчэўская) (1952 г.н.) — член Беларускага союза архітэктараў. сын — Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі (1955 г.н.) — доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі.

Працы Планировка селений колхоза «Коминтерн» / в соавт. — Минск: Гос. изд-во сельскохозяйственной литературы, 1962. — 37 c. Задания для лабораторно-практических занятий по организации и планированию землеустроительных работ: для инженерно-землеустроительного факультета. — Минск: Ураджай, 1964. — 76 с. Методические указания по составлению курсовых проектов внутрихозяйственного землеустройства колхозов и совхозов. Министерство сельского хозяйства БССР, Белорусская сельскохозяйственная академия. — Горки: БСХА, 1968. — 102 с. Землеустройство, планировка сельских населенных пунктов и геодезия: сборник статей /в соавт. — Минск: Ураджай, 1968. — Т. 43. — 224 с. Комплексная организация территории колхозов и совхозов / в соавт. — Минск: Ураджай, 1970. — 270 с. Землеустройство, планировка сельских населенных пунктов и геодезия: сборник статей / редколлегия: Ф. К. Куропатенко, В. К. Кильчевский [и др.]. — Горки: БСХА, 1972. — Т. 86. — 281 с. Рациональное использование земельных ресурсов / в соавт. — Минск: Ураджай, 1975. — 191 c. Проблемы современного землеустройства / в соавт. — Минск: Ураджай,1977. — 20 c. Устройство земель — основа хозяйствования / в соавт. — Минск: Ураджай, 1982. — 37 с. Эффективность укрупнения севооборотов / в соавт. — Минск: Ураджай, 1984. — 87 с. Землеустроительное проектирование: учебник для студентов высших учебных заведений по специальности «Землеустройство» / в соавт. — Москва: Агропромиздат, 1986. — 511 с. Экономико-экологическое обоснование организации территории сельскохозяйственных предприятий: сборник научных трудов / в соавт. — Горки, 1988. — 90 с. Организация территории в условиях внедрения прогрессивных технологий сельскохозяйственного производства: сборник научных трудов. / Государственная комиссия. Совета Министров по продовольствию и закупкам, Белорусская сельскохозяйственная академия / в соавт. — Горки, 1990. — 107 с. Землеустройство в условиях аграрной реформы: сборник научных трудов / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление кадров и аграрного образования, Белорусская сельскохозяйственная академия/ в соавт. — Горки, 1997. — 156 с.

Літаратура Кільчэўскі Уладзімір Конанавіч // Памяць. Горацкi раён. Гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск: «Вышэйшая школа», 1996. С. 548. ISBN 985-06-0180-9 Колмыков, А. В., Писецкая, О. В. Землеустроительный факультет академии — высшая школа подготовки землеустроительных кадров в Республике Беларусь // Научно-методический журнал «Вестник БГСХА». Юбилейный номер. — Горки: 2020. — С. 78—85. Колмыков А. В., Писецкая О. Н., Свитин А. В. Памяти талантливого ученого, замечательного педагога и человека (к 100-летию со дня рождения В. К. Кильчевского) // Вестник БГСХА, № 1. 2002. — С. 204—206. Караевская, Татьяна. Простые герои из Горецкого края // https://www.gorkiv.by/prostye-geroi-iz-goreckogo-kraja/ Карташевич, А. Н. Почётные профессора академии // Вестник БГСХА, Горки: 2014, № 3. С.134. Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2005), 6-е изд., испр. и доп. — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2020. Стельмашонок, И. М. Из история землеустроительного образования в Горках — Мн.: 1999. — С. 95. Свитин, В. А. След на земле / В. А. Свитин, А. В. Колмыков // Зямля і людзі. — 2017. — 15 лютага. — С. 10. Памяти учителя [Кильчевского В. К.] / В. А. Свитин, А. С. Помелов, А. В. Кильчевский // Земля Беларусі [Электронный ресурс] : научно-производственный журнал. — 2011. — № 4. — Режим доступа: http://belzeminfo.by/arhiv/2011_04/ZB_2011_4.pdf . Дата доступа: 26.11.2016.

Спасылкі Ліўшыц, Уладзімір. У акадэміі аўдыторыі прысвоілі імя Уладзіміра Кільчэўскага. Што вядома пра гэтага вучонага і воіна? // Інфармацыйны рэсурс пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: horki.info. Вучоныя Беларусі: Кільчэўскі, Уладзімір Конанавіч (кандыдат эканамічных навук; 1921—1999) Кильчевский Владимир Кононович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы землеўпарадкавальнага факультэта БДСГА