За́балаццеНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4., ЗабалацьРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. — С. 67. — гістарычная мясцовасць Хойнікаў, размешчаная ў паўночнай частцы места.
Назва
Назву Забалацце паселішча атрымала праз сваё месцазнаходжанне адносна мястэчка Хойнікі за балотам, частка якога ператварылася ў вужар (ужар). Так на Палессі людзі называлі выгаралае тарфяное балота, залітае вадойЯшкін І. Я. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў. Тапаграфія. Гідралогія. — Мінск: ВД Беларуская навука, 2005. С. 664.
Гісторыя У шляхецкай рэвізіі 1811 года хойніцкую вёску Забалаць з 61-й душой прыгонных сялян, прыналежную да фальварка Linterny дзедзіцтва абозных Прозараў, трымаў у арэндзе па кантракту Ваўжынец Балашэвіч, ротмістр Берасцейскага паветаНГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 3. Гэта, падобна, — найранейшая звестка пра паселішча ў пісьмовых крыніцах.
Надалей асобна, як вёска, Забалацце згадвалася хіба ў дакументацыі мясцовага ўжытку. Скажам, як у метрычных кнігах Астраглядаўскага парафіяльнага касцёла, дзе найчасцей сустракаліся прозвішчы яе жыхароў Гапоненкаў (бясспрэчныя лідары), Слесарэнкаў, Купрэйчыкаў, Худзенкаў, Самкоў, Караткевічаў, Стасенкаў, Дубінскіх, Снігіроў. Ды яшчэ ў «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 84 асобы мужчынскага і 81 жаночага пола з ліку жыхароў Забалацця належалі да Астраглядаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382. У асноўнай жа масе тэкставых дакументаў больш шырокага прызначэння ўпаміны аб паселішчы ажно да савецкіх часоў адшукаць пакуль не ўдавалася. На планах Хойнікаў 1864 і 1886 гадоў на самым іх ускрайку пазначаная вуліца Забалоцкая (Забалацкая)Мястэчка Хойнікі на плане 1864 г. альбо Забалотная (Забалатная), а яшчэ далей за ёй раскінуліся «усадебные земли крестьян м. Хойник» Мястэчка Хойнікі на плане 1886 г.. Што праўда на ўсіх збольшага падрабязных старых картах Забалацце паказанае побач з Хойнікамі, а не як частка мястэчка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года вёска Забалацце — цэнтр сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. У запісцы пад назвай «Сведения о польских населённых пунктах Гомельского округа», пазначанай 1929 годам, згаданае і Забалацце, у якім налічвалася 130 каталіцкіх альбо «польскіх» сем’яў. Згодна з «Арыентыровачным планам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Забалоцьці меркавалася арганізаваць машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствыПичуков В. П., Старовойтов М. И. Гомельщина многонациональная (20 — 30 е гг. XX в.). Выпуск I. — Гомель, 1999. С. 213, 214. На той час у вёсцы існавала створаная бальшавікамі ячэйка «польсекции » з 12 чалавек. 13 снежня 1933 года пастановай паседжання Тройкі пры па БССР жыхары Забалацця і Хойнікаў Караль Крывенчык, Віктар Ермалкевіч і Пётр Кунцэвіч за нібыта ўдзел у , «ставившей своей целью свержение Соввласти, путём поднятия вооружённого восстания», асуджаныя да 5 гадоў, а Яўхім Смольскі і Уладзіслаў Гапоненка да 8 гадоў . Шпіёнская гісторыя мела працяг. У ліпені-жніўні 1938 года Палескім БССР были арыштаваныя 12 чалавек — «участники шпионско-повстанческой организации, активные костёльники, бывш. бандиты, пособники белополяков…» — Смольскі А. Р., Жыляк В. В., Гапоненка М. Ю., Гапоненка С. М., Сенажэнскі А. К., Караткевіч Н. Л, Самок А. А., Купрэйчык Б. І. (усе з Забалацця), Кунцэвіч П. І. (ужо адбыў тэрмін на Беламорканале), Наляговіч С. С., Цішкевіч А. Л. (Настолле), Шаціла І. М. (Хойнікі). П. І. Кунцэвіч і М. Ю. Гапоненка былі расстраляныяАндрей Лебедев, Виктор Пичуков, кс. Славомир Лясковски. Костёл на Гомельщине (20 — 30-е годы XX в.). — Варшава- Люблин- Гомель: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2009. C. 58 — 59, 245, 278, 395—397, А. Р. Смольскі памёр у зняволенні, а і астатнія больш ніколі не вярнуліся (далей: Памяць) С. 71 — 76.
З 20 лютага 1938 года Забалацце апынулася ў складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры, з 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да Забалацкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Карчоўскага і Небытаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 16 красавіка 1959 года населеныя пункты Забалацце, Першамайск і Чырвоная Ніва перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хойніцкага пасялковага савета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Небытаў, сельсавет перайменаваны ў НебытаўскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..
У 1972 годзе вёска Забалацце далучаная да места Хойнікі пад назвай вуліца Сялянская.
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Хойнікі Катэгорыя:Гісторыя Хойніцкага раёна Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна