Акмяніца, Акменіца — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Выцякае з возера Дунакля на тэрыторыі Латвіі. Працякае праз возера Каменка. Упадае ў возера Струста з паўночнага захаду. Рэчышча ад вусця ўгару на 2,9 км каналізаванае.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі