Фрунзэ (Фрунзік, Мгер) Мушэгавіч Мкртчан (; , Ленінакан, Арменія — , Ерэван) — савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, народны артыст Армянскай ССР (1971), народны артыст СССР (1984).
Біяграфія
З 1945 — памочнік кінамеханіка ў клубе тэкстыльнай фабрыкі горада Ленінакана, у вольны час наведвае рэпетыцыі самадзейнага тэатра. З 1947 — Ленінаканскі тэатр імя Мравяна. 1951—1956 — навучанне ў ерэванскім тэатральна-мастацкім інстытуце. 1956 — прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Сундукяна ў Ерэване. Паралельна з вучобай пачынае здымацца ў кіно. Першы фільм з яго ўдзелам ("У пошуках адрасата ") выйшаў на экраны ў 1955 годзе.
Званні і ўзнагароды 1971 — народны артыст Армянскай ССР 1972 — заслужаны артыст Дагестанскай АССР 1975 — дзяржаўная прэмія Армянскай ССР, за ўдзел у фільме «Трыкутнік» 1978 — дзяржаўная прэмія СССР, за ўдзел у фільме «Міміно» 1984 — народны артыст СССР
Катэгорыя:Акцёры Арменіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Арменіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Народныя артысты Армянскай ССР Катэгорыя:Асобы на марках