«Deftones» — гурт з Сакрамента, Каліфорнія, ЗША, выконвае альтэрнатыўны/ню-метал.

Біяграфія У склад Deftones уваходзяць Чына Марэна, Чы Чэнг, Эйб Канінгем, Стывен Карпентэр і Фрэнк Дэльгада. Апошні стаў паўнавартасным чальцом групы толькі пачынаючы з трэцяга студыйнага альбома «White Pony» (2000), які на дадзены момант шматлікімі лічыцца найбольш паспяховым рэлізам гурта. Першы альбом «Adrenaline» выйшаў у 1995, на год пазней дэбютнай кружэлкі Korn. Гэтыя гурты лічацца заснавальнікамі ню-метала, і, хоць Korn застаюцца куды больш камерцыйна выгодным праектам, менавіта стылістыка і манеры Deftones былі перапрацаваныя Limp Bizkit (гурт нярэдка выяўляў ўдзячнасць Deftones «за натхненне» як у сваіх буклетах, так і ў некаторых тэкстах песняў) і Linkin Park, самымі на дадзены момант запатрабаванымі калектывамі падобнага роду. Абодва гурта выконвалі на сваіх канцэртах песні Deftones (першыя — «7 Words», з дэбютнага альбома, другія — «My Own Summer», альбом «Around the Fur», 1997).

Склад Чына Марэна () — вакал, гітара Стывен Карпентэр () — гітара Чы Чэнг () — бас-гітара Фрэнк Дэльгада () — клавішы Эйб Канінгем () — барабаны

Дыскаграфія Дата рэлізуНазва1 кастрычніка, 1995Adrenaline28 кастрычніка, 1997Around the Fur20 чэрвеня, 2000White Pony20 мая, 2003Deftones31 кастрычніка, 2006Saturday Night Wrist18 мая, 2010Diamond Eyes2012Koi No Yokan2016Gore2020Ohms2025Private Music

Спасылкі

Deftones World Deftones на MySpace Поўная біяграфія Deftones

Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага метала ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:Ню-метал-гурты Катэгорыя:Выканаўцы Reprise Records