Сімонэ Пепэ (; нар. , , Лацыа, Італія) — італьянскі футбаліст, правы крайні паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі (2008—2011).
Кар’ера Клубная Пепэ — выхаванец сталічнай «Ромы», але за рымскі клуб ён не згуляў ні разу. Двойчы «Рома» аддавала Пепэ ў арэнду. У «Лека» ён правёў 5 матчаў, не забіўшы ніводнага мяча. Куды ўдалей Пепэ правёў сезон 2002/03, калі ён здолеў замацавацца ў аснове «Тэрама», правёўшы за клуб 31 матч і забіўшы 11 галоў.
У 2003 годзе Пепэ быў набыты «Палерма». Перш чым дэбютаваць у Серыі A, Пепэ адправіўся ў арэнду ў «П'ячэнцу». У 2005 годзе «Палерма» вярнуў яго з арэнды, спадзяючыся знайсці ў ім замену Луку Тоні, які пайшоў у «Фіярэнціны», але Пепэ не здолеў замацавацца ў камандзе і перайшоў ва «Удзінезэ».
У гульца былі добрыя перспектывы, але ён не змог канкураваць з Асамоа Г'янам, які выдатна паказаў сябе на чэмпіянаце свету 2006, і зноў адправіўся ў арэнду — на гэты раз у «Кальяры». Вярнуўшыся ва «Удзінезэ», Пепэ нарэшце змог асвоіцца ў камандзе.
9 чэрвеня 2010 падпісаў кантракт на тры гады з турынскім «Ювентусам»; заробак склаў 7,5 млн еўра за ўвесь перыяд дагавора«Ювентус» официально объявил о переходе Симоне Пепе . 22 чэрвеня 2011 года «Ювентус» выкупіў ва «Удзінезэ» ўсе правы на футбаліста за 7,5 млн еўра і падпісаў з гульцом кантракт тэрмінам на 4 гады. Улетку 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ювентус» у якасці свабоднага агента.
11 жніўня 2015 года «К'ева» абвясціла аб падпісанні кантракта з Пепэ. Па заканчэнні сезону 2015/16 пакінуў «К'ева» ў якасці свабоднага агента і ў жніўні 2016 года стаў іграком «Пескары»Симоне Пепе стал игроком «Пескары». Па заканчэнні сезону 2016/17 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная Пепе прайшоў большасць юнацкіх і моладзевых каманд зборнай Італіі, даволі часта забіваючы. У асноўнай зборнай дэбютаваў у 25-гадовым ўзросце 11 кастрычніка 2008 года ў Сафіі у адборачным матчы чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Балгарыі (0:0).
Дасягненні Ювентус Чэмпіён Італіі (4): 2012, 2013, 2014, 2015 Уладальнік Кубка Італіі: 2015 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2012, 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пескара Катэгорыя:Ігракі ФК К’ева Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК П’ячэнца Катэгорыя:Ігракі ФК Тэрама Катэгорыя:Ігракі ФК Лека Катэгорыя:Ігракі ФК Рома