Спенсэр Персіваль (;  — ) — 21-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належыў да партыі новых торы.

Другі сын графа (ірландскага) Эгманта, вучыўся ў Кембрыджы, звярнуў на сябе ўвагу Піта брашурай з нагоды працэсу Уорэна Гасцінгса, пры яго падтрымцы быў абраны ў 1796 годзе ў палату абшчын, дзе вылучыўся як таленавіты прамоўца і палеміст. Ён падтрымліваў палітыку Піта. У міністэрстве Эдзінгтана быў генеральным салісітарам, потым генерал-аторнеем.

Пасля смерці Піта перайшоў у апазіцыю, пакуль ліберальнае міністэрства Грэнвіля не сышло. У новым міністэрстве Портленда (1807) ён атрымаў пасаду канцлера казначэйства, а ў 1809 годзе стаў на чале ўрада.

Забіты Джонам Белінгемам з асабістай помсты ў будынку парламента. Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Торы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лідары Палаты абшчын Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Юрысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Адвакаты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта