«Чистое серебро» () ― мінскі андэрграўндны гурт, які быў створаны Уладзімірам Зялінскім у 1988 годзе і трымаўся стылю арт-року.

Гісторыя Першапачатковая гурт быў трыа без жывой ударнай секцыі і складаўся з вакаліста-гітарыста-рытм-праграміста Зялінскага, клавішніка Канстанціна Сакалоўскага і басіста Аляксандра Салаўёва. У 1990 годзе прыняў удзел у фестывалях «Азія дауысы» (Алма-Ата), «Тры колеры» (III прэмія).

З цягам часу склад музыкантаў гурта мяняўся, акрамя франтмена Зялінскага, ён займеў барабаншчыка. Гурт спыніў існаванне ў 2003 годзе ў сувязі са смерцю Зялінскага.

У 2009 годзе ўведзены ў Залу славы беларускага рок-н-рола па версіі партала «Тузін Гітоў». Сярод найбольш вядомых спеваў: «Карнавал», «Романс».

Удзельнікі

Уладзімір Зялінскі — вакал, гітары, рытм-праграммаванне (1988—2003)

Былыя ўдзельнікі Канстанцін Сакалоўскі — клавішныя (1988 — ?) Аляксандр Салаўёў — бас-гітара (1988 — ?) Аркадзь Дрофман — барабаны (? — ?) Алег Хамутоў — гітара (? — ?) Юрый Задзіран — гітара (? — ?) Алег «Паганіні» Усціновіч — бас-гітара (? — ?)

Дыскаграфія Захаваліся дэма-запісы з сессій 1989 года ў Мінску і 2001 года ў Беластоку. Большасць арыгіналаў запісаў Зялінскі трымаў пры сабе ў торбе, якая пасля яго смерці знікла. Знайшліся толькі аўдыёкасэта з копіямі запісаў апошніх гадоў працы гурта і арыгіналы першых запісаў 1988 года. Паводле Аляксандра Памідорава, яшчэ павінны недзе быць імправізаваныя запісы 1987 года як яшчэ безназоўнага гурта, а таксама канцэртныя відэа.

Літаратура

Спасылкі «Як стаць сьвятым (ч. 1)» КРАКАТУК № 023

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе