Чарня́ўка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзітва.

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 115 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Бабоўцы. Цячэ ў межах Лідскай раўніны. Упадае ў Дзітву за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дзітрыкі. Рэчышча на працягу 9,3 км каналізаванае.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Дзітвы Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна