Кароль Антоні Жэра (; , в. Тварогі-Выпыхі, Падляскае ваяводства, Карона Польская — 1802, Драгічын-НадбужскіE. Borowski. Działalność franciszkanów w Drohiczynie nad Bugiem od schyłku XIV wieku do 1832 roku. // Studia Teologiczne : Białystok, Drohiczyn, Łomża, 1992, Tom 10.) — польскі і беларускі пісьменнік, манах-францішканін.

Біяграфія Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. У 1751 годзе пачаў вучыцца грамаце ў бацькі, з 1754 года — у Драгічынскай езуіцкай калегіі. У 1765 годзе у Пінскім францысканскім кляштары ўступіў у ордэн францысканцаў пад імем Гаўдэнцій. Доўгі час жыў у Сянне на Віцебшчыне, працаваў выкладчыкам у канвенце бернардзінцаў.

Творчасць Аўтар зборніка беларускіх, польскіх і лацінскіх фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі…» (складзены ў 1773—1798 гадах, распаўсюджваўся ў рукапісах). У зборніку 223 анекдатычныя, пацешныя і павучальныя гісторыі, некаторыя з якіх маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест. Многія анекдоты запісаны на Беларусі і на беларускай мове. Паводле аднаго са спісаў зборнік К.-А. Жэры выдадзены З. Глогерам (Варшава, 1893).

Крыніцы

Літаратура Krzyżanowski J. Dawna facecja polska. Warszawa, 1960. Артымовіч Е. Кароль Жэра // Ніва. 11.11.1984. Мальдзіс А. «Торба смеху» Кароля Жэры / А. Мальдзіс // З літаратуразнаўчых вандраванняў: нарысы, эсэ, дзённікі — Мінск, 1987. — С. 39–50.

Спасылкі Торба смеху

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Францысканцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Семятыцкім павеце