Бахаі́ (ад араб. «» — «слава, ззянне»; слова нескланяльнае), бахаізм, вера бахаі — рэлігія, якая зарадзілася ў XIX ст. ў Персіі ў выніку містычнага вопыту, вядомага як Адкрыццё Баба і Бахаулы. Тым самым рэлігія прадстаўляе сабой арганічнае адзінства двух рэлігійных феноменаў: бабі (1844, заснавальнік — сэід Алі Мухамад Шыразі (1819—1850), вядомы як Баб (араб. «» — «брама»)) і неабабі, або ўласна бахаі (1863, заснавальнік — мірза Хусейн-Алі-і-Нуры (1817—1892), вядомы як Бахаула (араб. «» — «слава Божая»)). Цэнтральнай ідэяй веры бахаі з’яўляецца адзінства Бога, чалавецтва і рэлігій.

Статыстыка Вера бахаі шырока распаўсюджана ў свеце геаграфічна (182 краіны), у больш чым 11 тыс. суполак бахаі налічваецца прыкладна 6 — 7 млн чал. (розныя крыніцы фіксуюць колькасць бахаі ў дыяпазоне ад 5 да 8 млн чал.). Найбуйнешыя суполкі бахаі знаходзяцца ў Індыі (2,3 млн чал.), ЗША (753 тыс. чал.), Іране (463 тыс. чал, найбуйнейшая рэлігійная меншасць). У 20 краінах свету існуюць суполкі бахаі колькасцю больш за 60 тыс. чал. Таксама ў 20 краінах свету колькасць бахаі пераважае 1,5 % ад агульнай колькасці насельніцтва (Науру — 9,22 %, Тонга — 6,09 %, Тувалу — 5,86 %).

Згодна з данымі штогадовай справаздачы Духоўнага Схода бахаі Беларусі за 2017 год, у Беларусі налічваецца каля 300 вернікаў бахаі.

Гісторыя

Кантэкст Вера бахаі ўзнікла ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу мусульманскай Персіі, які суправаджаўся шырокім распаўсюджаннем маргінальных рэлігійных груп, перш за ўсё, месіянскага характару. Звычайна такія рухі ў цэнтр сваёй ідэалогіі ставілі ідэю выратавальніка Махдзі, чаканне якога заўсёды было моцным у перыяды бядотаў. У першай палове XIX ст. адной з такіх груп былі шэйхіты. Гэты рух быў створаны шэйхам Ахмадам Ахсаі (1744—1827). Галоўнай асаблівасцю шэйхізма было чаканне з’яўлення паміж людзьмі і Махдзі пасярэдніка, якога яны называлі Баб.

Тэрмін «Баб» як сымвал містычных варотаў у ісламе не быў новым, аднак меў іншыя сэнсы. Так, у суфізме «Баб» — гэта дзверы містычнага пазнання, праз якія можна ажыццявіць уз’яднанне душы з Богам. У ісмаілітаў — адна з вышэйшых ступеняў тайнай арганізацыйнай іерархіі, духоўны лідар, пасвечаны ў бацін (патаёмныя эзатэрычныя веды). 2 студзеня 1844 г. памёр лідар шэйхітаў Казім Рэшці, у выніку чаго рух раскалоўся. Большасць шэйхітаў стала бабі, гэта значыць паследавала за Алі Мухамадам Шыразі, вядомым як Баб, які бываў у іх школе.

Вера бабі

Заснавальнікам новага руху стаў сэід Алі Мухамад. Ён нарадзіўся ў Шыразе 20 кастрычніка 1819 г. Яго бацька гандляр Мухамад-і-Рыда памёр каля 1826 г., таму хлопчыка выхоўваў дзядзька хаджы мірза Сэід Алі. Алі Мухамад атрымаў звычайную для яго саслоўя адукацыю. У 17 год Алі Мухамад перабраўся ў партовы горад Бушыр, да дзядзькі па бацькоўскай лініі, дзе займаўся гандлем і праявіў глыбокую набожнасць. У 1840 г. ён адправіўся ў паломніцтва па святым мясцінам шыітаў у Ірак, дзе і сустрэўся з шэйхітамі.

23 мая 1844 г. Алі Мухамад аб’явіў себя Махдзі (гэты факт вядомы як Дэкларацыя Баба). Сваіх першых 18 паслядоўнікаў Баб назваў «Літары Жывога». Адправіўшы іх прапаведаваць аб прыходзе Махдзі, сам Алі Мухамад адправіўся ў паломніцтва ў Меку і Медыну. Там яго Дэкларацыя не прыцягнула значнай увагі. У ліпені 1845 г. Баб вярнуўся ў Шыраз і адразу быў арыштаваны, паколькі яго вучні дадалі яго імя ў малітвы, што выклікала беспарадкі. Акрамя таго, радкі з «Кайум-уль-Усма», якія вучні Баба мула Садык-і Харасані і Кудус публічна чыталі, былі ўспрыняты як адмова ад улады шаха. За гэта Садык і Кудус былі пакараныя як ератыкі. Пасля дапросу Баб быў адпушчаны пад паруку дзядзькі і абяцанне публічна адмовіцца ад статусу Баба. Адмова адбылася ў мячэці Масджыд-і Вакіл, аднак Алі Мухамад пабудаваў сваё выступленне так, што яно дапускала магчымасць ізноў прапаведаваць пра сябе як Месію.

Да 1846 г. колькасць паслядоўнікаў Баба значна павялічваецца і ўключае ў сябе даволі вядомых багасловаў, у выніку чаго яго зноў арыштоўваюць. Аднак у дзень арышту выбухнула эпідэмія чумы ў Шыразе, што дазволіла Алі Мухамаду пазбегнуць зняволення і перебрацца ў Ісфахан, губернатар якога Манучыр Хан сымпатызаваў маладому рэлігійнаму лідару. Пасля смерці Манучыр Хана Баб быў арыштаваны ў Тэбрызе і адбываў зняволенне ў крэпасцях правінцыі Азербайджан Маку (ліпень 1847 — красавік 1848) і Чыхрык (красавік 1848 — ліпень 1850). У Маку Баб напісаў свой цэнтральны тэкст «Байан» («Выклад»), у якім былі аформлены асновы яго вучэння, кардынальна парываўшыя з ісламам. Пасля расправы над грамадой бабі ў форце Табарсі ў Зенджане, Нейрызе, Мазендэране адбываюцца ўзброенныя канфлікты паміж бабі і мусульманамі, якія ўвайшлі ў гісторыю як жорстка падаўленыя «бабідскія паўстанні 1848—1852 гг.». Пасля пачатку Занджанскага паўстання (13 мая 1850 г.) Баб быў пераведзены ў Тэбрыз (19 мая). 27 мая ўспыхвае Нейрызскі бунт, і вазір мірза Тагі Хан прымае рашэнне аб казні Баба, якая адбылася 9 ліпеня 1850 г. на плошчы ў Тэбрызе.

У адрозненні ад рознастайных месіянскіх рухаў шыіцкага ісламу, бабі ўспрымалі сваё веравучэнне як новую рэлігію. Галоўны тэкст Баба «Байан» змяшчае ў сабе запаветы, абмеркаванне рада рэлігійных канцэптаў і абвяшчэнне будучага прарока («Таго, каго праявіць Бог»). Многія бабі прымалі ўдзел у антыфеадальных паўстаннях 1848—1852 гг. у Персіі, якія скончыліся паражэннем паўстанцаў, рэпрэсіямі і ссылкамі (пераважна ў Атаманскую імперыю, асабліва на востраў Кіпр).

Вучэнне Баба цяжка назваць усёахватнай рэлігійнай сістэмай. Яго тэксты гэта пераважна каментары да Карану, малітвы і пропаведзі. Сам Баб разглядаў «Байан» як няскончаны тэкст, які будзе завершаны будучым пасланцам Бога. Касмалагічныя, этычныя, культавыя прадстаўленні Баба неабходна рэканструяваць, зыходзячы з асобных яго ўчынкаў ці ўрыўкаў прац. У значнай ступені вучэнне бабі прадстаўляе сабой чыстую эсхаталогію, казанне аб будучым прароку, аб «Тым, каго явіць Бог» у кантэксце развіцця вучэння аб Боскім Адзінстве. У тэалогіі Баб рабіў акцэнт на Адзінстве Бога, які савечны свету і пазнаць якога мажліва толькі праз яго пасланнікаў.

У касмалогіі галоўным аспектам веры бабі стала вылучэнне Бабам у развіцці сусвету паслядоўна змяняючых адна адну эпох («даура»), кожная з якіх прадстаўляе сабой больш высокую ступень развіцця, чым папярэдняя. Кожнай эпосе адпавядаюць свае законы (даюцца людзям пасланнікамі Бога), якія страчваюць моц з прыходам новай эры. Свой час Баб лічыў «міжцарстваваннем», гэта значыць часам, калі законы іслама ўжо не дзейнічаюць, а новыя яшчэ ў поўнай меры не ўведзеныя, паколькі гэта будзе здзейснена «Тым, каго праявіць Бог».

У сацыяльна-этычным аспекце свайго вучэння Баб дастаткова далёка адыйшоў ад традыцыйнай мусульманскай маралі. Галоўную ўвагу ён надаваў прынцыпу адзінства, заклікаў да братэрскай любві і пачцівасці, а таксама ўстрыманасці, абвясціў роўнасць мужчын і жанчын, законапаслушэнства і адмаўленне ад гвалтоўных дзеянняў, падтрымліваў прадпрыемніцтва і г.д.

У культавым аспекце Баб выступаў за спрашчэнне абрадавасці, даў сваім паслядоўнікам новы каляндар — Бадзі, які складаецца з 19 месяцаў. Бабі таксама паварочваюць твары падчас малітвы не на Меку, а на дом Баба ў Шыразе.

Вера бахаі

Перыяд Бахаулы У 50-60-х гг. XIX ст. з прычыны рознай інтэрпрэтацыі тэкстаў пакаранага смерцю Баба адбываецца раскол руху бабі на бахаі (паслядоўнікі Бахаулы) і азалі (прыхільнікі Субх-і-Азаля). Большасць бабі паследавала за Бахаулой, і фактычна рух бабі арганічна трансфармаваўся ў рух бахаі. Частка бабі не прызнала ні азалі, ні бахаі. Сёння яны вядомыя як «людзі Байана». Бабі і азалі на пачатак ХХ ст. былі малалікімі і не мелі развітых арганізацыйных структур.

Бахаула нарадзіўся ў Тэгеране ў 1817 г. у сям’і аднаго з вазіраў шаха (міністра фінансаў). У 1844 г. ён далучыўся да руху бабі і стаў адным з яго найбуйнейшых лідараў. Праз шэсць гадоў ўлады схапілі Бахаулу і кінулі ў тэгеранскую турму Сіях-Чаль («Чорная Яма»), дзе, згодна з веравучэннем бахаі, у 1853 г. ён зведаў Боскае Адкрыццё. Каля дзесяці гадоў Бахаула быў у ссылцы ў Багдадзе, з якіх два гады ён правёў у самотніцтве сярод пустыні правінцыі Сулейманія. У 1863 г., перад пераходам з Багдада ў Канстанцінопаль, Бахаула абвясціў сябе тым, аб прышэсці каго даваў свае прароцтвы Баб. Пасля Канстанцінопаля Бахаула быў адпраўлены ў Адрыянопаль (сучасны Эдзірне), а затым, у 1868 г., на пажыццёвае зняволенне ў крэпасць Ака (Палесціна). Пасля змягчэння турэмнага рэжыму перабраўся ў мястэчка Бахджы, дзе памёр ад ліхаманкі і быў пахаваны ў 1892 г.

Перыяд Абдул-Баха Пасля смерці Бахаулы, згодна з яго тастаментам, рух бахаі ўзначаліў яго сын Абас Эфендзі, вядомы як Абдул-Баха (1844 ці 1843—1921). Невялікая група бахаі на чале з мірзой Мухамадам Алі Нікізінам не прызнала Абдул-Баха за лідара і вылучылася ў рух так званых унітарыянскіх бахаі. У 1908 г. у сувязі з младатурэцкай рэвалюцыяй Абдул-Баха быў амніставаны, у 1911—1913 гг. зрабіў шэраг паездак у Егіпет, Заходнюю Еўропу і ЗША. У 1920 г. атрымаў званнне рыцара Брытанскай імперыі. У 1921 г. на 67 годзе жыцця памёр у сне.

Перыяд Шогі Эфендзі Пасля смерці Абдул-Баха, згодна з яго тастаментам, рух бахаі ўзначаліў яго ўнук Шогі Эфендзі Рабані (1897—1957), які ўвайшоў у гісторыю веры бахаі як Захавальнік Веры. Частка бахаі не прызнала яго за лідара, стварыўшы яшчэ некалькі альтернатыўных груп, такіх як вольныя бахаі, рэфармісцкія бахаі, Грамадства новай гісторыі мірзы Ахмеда Сахраба, рух Сутнасці веры бахаі Джона Керы. У перыяд Шогі Эфендзі вядзецца пераклад пісанняў Бахаулы і Абдул-Баха на англійскую мову і актыўнае распаўсюджанне веры бахаі па ўсім свеце.

Перыяд Сусветнага Дому Справядлівасці Пасля смерці Шогі Эфендзі ў 1957 г. ад азіяцкага грыпу да выбрання ў 1963 г. калектыўнага органа кіравання Сусветнага Дома Справядлівасці рух бахаі фактычна ўзначальвалі так званыя Рукі Справы Боскай. Шогі Эфендзі не назначыў спадчынніка, аднак частка бахаі абрала Чарлза Месана Рымі другім Храніцелем, затым раскалошыўся яшчэ на некалькі груп (артадаксальныя бахаі, рух сэрца веры бахаі і інш.). Як Сусветны Дом Справядлівасці, так і Чарлза Рымі, не прызнала група бахаі, вядомая як рух пяці старэйшын.

З 1963 г. рухам бахаі кіруе Сусветны Дом Справядлівасці, які знаходзіцца ў горадзе Хайфе (Ізраіль)Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. ISBN 978-985-6954-73-6. С.95.. Апошні раз склад Сусветнага Дома Справядлівасці быў пераабраны ў 2013 г.

Веравучэнне У якасці «Сімвала веры» можна разглядаць тэкст дэкларацыйнай карткі, якую падпісваюць ахвотнікі ўступіць у суполку бахаі (запаўненне карткі не абавязковае і практыкуецца не ва ўсіх краінах). У прыватнасці, у ёй абвяшчаецца вера ў Бахаулу як Явіцеля Бога, Баба як Прадцечу Бахауллы і Абдул-Баха як Цэнтр Запавету Бахаулы, а таксама абавязкі прытрымлівацца свяшчэнных прынцыпаў веры.

Цэнтральнай ідэяй веры бахаі, якая знаходзіць выяўленне ў канцэпцыі Вечнага Запавету (вечных зносін Бога з чалавецтвам праз Адкрыццё яго пасланнікаў), з’яўляецца адзінства (Бога, чалавецтва і рэлігій). Бог, згодна з верай бахаі, адзін (монатэізм) і трансцэндэнтны (сутнасць яго ў поўнай меры не пазнавальная, ведаць аб ім можна толькі праз яго Явіцеляў). Явіцелямі бахаі лічаць Майсея, Аўрама, Крышну, Зараастра, Ісуса Хрыста, Буду, МагаметаНовейший философский словарь / Сост. А. А. Грицанов. — Мн: Изд. В. М. Скакун, 1998. С.58., Баба, Бахаулу, таксама яшчэ мноства вядомых і невядомых прарокаў.