Гуанчжо́уУ. Куліковіч. Новае ў беларускай арфаграфіі, Мн., 2009, С.98 або Гуанчжо́ў — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая», раней Канто́н — горад субправінцыйнага значэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Гуандун, палітычны, эканамічны, навукова-тэхнічны, адукацыйны, культурны і транспартны цэнтр паўднёвага Кітая. Гуанчжоу з насельніцтвам каля 10 млн чалавек з’яўляецца трэцім паводле насельніцтва горадам Кітая, саступае толькі Пекіну і Шанхаю. Плошча горада 7434,4 км² на сушы і 744 км² на моры.
Геаграфія Гуанчжоу ляжыць у субтропіках. Клімат цёплы і вільготны, у любую пару года ў горадзе шмат кветак. Гуанчжоу — добра вядомы культурна-гістарычны горад Кітая, з’яўляецца найбуйнейшым у Паўднёвым Кітаі гандлёва-прамысловым горадам і марскім замежнагандлёвым портам.
Гуанчжоу знаходзіцца ў паўднёвай частцы кантынентальнага Кітая, на поўнач ад дэльты ракі Чжуцзян («жамчужная рака»), побач з узбярэжжам Паўднёва-Кітайскага мора, Ганконгам і Макаа. Самая высокая гара ў Гуанчжоу — Бай-юнь-Шань. Горад перасякае рака Чжуцзян, якая, прыняўшы воды прытокаў — Дунцзян («усходняя рака»), Сіцзян («заходняя рака») і Бэйцзян («паўночная рака»), упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора. Агульная плошча тэрыторыі горада складае 7434,4 км².
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Фукуока, Японія (май 1979) Лос-Анджэлес, ЗША (2 сакавіка 1982) Маніла, Філіпіны (лістапад 1982) Ванкувер, Канада (сакавік 1985) Сідней, Аўстралія (май 1986) Бары, Італія (лістапад 1986) Франкфурт-на-Майне, Германія (11 красавіка 1988) Ліён, Францыя (лістапад 1988) Окленд, Новая Зеландыя (люты 1989) Кванджу, Паўднёвая Карэя (кастрычнік 1996) Лінчэпінг, Швецыя (лістапад 1997) Дурбан, Паўднёвая Афрыка (ліпень 2000) Брысталь, Вялікабрытанія (май 2001) Екацярынбург, Расія (10 ліпеня 2002) Арэкіпа, Перу (27 кастрычніка 2004) Бірмінгем, Вялікабрытанія (снежань 2006) Дубай, ААЭ
Славутасці
Вежа CITIC Тэлевежа Гуанчжоу
Вядомыя асобы Бэй Юймін (1917—2019) — амерыканскі архітэктар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады правінцыі Гуандун
Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР