Альшоўка () — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі і Ершыцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 28 км, з іх 14 км у Хоцімскім раёнеОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 164 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў у Ершыцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі (каля 14 км). Вадазбор нізінны на ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Упадае ў Беседзь у гарадскім пасёлку Хоцімск.

Прытокі — Карэнная, Рышт, ручаі. Каля вёскі Альшоў 1 (Хоцімскі раён) на рацэ плаціна і вадасховішча.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с. — С. 80.

Ліст карты N-35-90. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Хоцімскага раёна Катэгорыя:Прытокі Беседзі