Вале́рый Станісла́вавіч Леване́ўскі (15 жніўня 1963 г., Гродна) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумленняhttp://amnesty.org.ru/node/781 .

Біяграфія Нарадзіўся 15 жніўня 1963 г. у горадзе Гродна ў шматдзетнай сям’і.Аўтабіяграфія на афіцыйным сайце Леванеўскага В. С. У 1979 г. — кандыдат у майстры спорту па боксе. У 1980 годдзе пачаў працоўны шлях з працы слесарам механічных майстэрняў. У 1981—1983 гг. — служба ў СА, выдатнік Савецкай і Балгарскай Арміі[Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.118)].

Скончыў з адзнакай ПТВ-49 хімікаў (Гродна, 1985), чатыры курсы Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.

1985—1991 гг. — рэгуліроўшчык радыёапаратуры, слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, інжынер на прадпрыемствах г. Гродна.

1991 г. — зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам. Кіраваў Гродзенскім абласным грамадскім аб’яднаннем па абароне правоў падаткаплацельшчыкаў, спажыўцоў і аўтааматараў, Гродзенскім Інфармацыйна-прававым цэнтрам, Гродзенскім цэнтрам па абароне правоў спажыўцоў.

З 1996 года ўзначальвае страйкавы камітэт прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатар масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, за што прыцягваўся да арыштаў, штрафных санкцый і судовым пераследам. Заснавальнік і галоўны рэдактар рэспубліканскага бюлетэню «Прадпрымальнік» Бюлетэнь «Прадпрымальнікі» (інтэрнэт-версія). Неаднаразова прымаў удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых і рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады. Ва ўсіх выпадках адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах.Валерыю Леванеўскаму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутатыКомиссия Гродненского Северного избирательного округа отказала в регистрации инициативной группе Валерия Левоневского

Быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1998—2000), сябрам яе палітрады[Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (ст.118)].

У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Зняў сваю кандыдатуру ПРЕДСЕДАТЕЛЬ СТАЧКОМА ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ В.ЛЕВОНЕВСКИЙ ВЫБЫВАЕТ ИЗ ПРЕДВЫБОРНОЙ ГОНКИ — ИК «БелаПАН»В ПОДДЕРЖКУ ПОТЕНЦИАЛЬНОГО КАНДИДАТА В ПРЕЗИДЕНТЫ ВАЛЕРИЯ ЛЕВОНЕВСКОГО СОБРАНО 19 ТЫСЯЧ ПОДПИСЕЙ  — ИК «БелаПАН» з-за змен у працэсе выбараў заканадаўства (Дэкрэт № 20 2001 Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 20 )

2004—2006 гг. — адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, c канфіскацыяй маёмасці, па арт. 368, ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Цалкам адбыў двухгадовы тэрмін зняволення і вызваліўся 15-га мая 2006 года.

Крымінальная справа Напярэдадні 1 мая 2004 года ў г. Гродна распаўсюджваліся ўлёткі, у якіх В. Леванеўскі запрашаў гараджан прыняць удзел у санкцыянаваны мітынгу 1 мая. Ва ўлётцы таксама змяшчаўся наступны тэкст:Беларусь: Валерий Левоневский и Александр Васильев попали в тюрьму за публикацию стихотворения

прыйдзі і скажы, што ты супраць, каб за твой кошт «хто-та» ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне

Паколькі было вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў адпачынак у Аўстрыі пракуратура Беларусі пасля расцаніла гэта як публічную абразу прэзідэнта

1 мая 2004 года Леванеўскі меў намер прыняць удзел у санкцыянаванай уладамі дэманстрацыі ў Гродна, але раніцай Валерый быў затрыманы на выхадзе з дому, дзе ён пражывае. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў мясцовае аддзяленне міліцыі, і, забраўшы грошы і пашпарт, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень раніцай былі затрыманыя дзеці Леванеўскага, якіх праз некалькі гадзін выпусцілі з аддзялення міліцыі.Арестован Валерий Левоневский

3 мая 2004 года на 15 сутак арышту быў асуджаны Валерый Леванеўскі. У парушэнне закона судзілі не ў судзе, а ў камеры ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). На 13 сутак арышту быў асуджаны сын Леванеўскага — УладзімірВ Гродно ищут поэта Чуковского  — газета «Комсомольская Правда» в Белоруссии"

3 мая 2004 года за актыўны ўдзел у мітынгу (1 мая) .

7 мая 2004 года супрацоўнікі КДБ і АМАПа выламаны ўваходныя дзверы, уварваліся ў кватэру В. Леванеўскага. Ператрус доўжыўся шэсць гадзін. У кватэры была канфіскавана ўся аргтэхніка, шмат дакументаў, каштоўныя рэчы.Сотрудники КГБ и ОМОН взяли штурмом квартиру Валерия Левоневского (фото)Фоторепортаж с обыска квартиры Левоневского. Супрацоўнікі КДБ прымушалі непаўнагадовую дачку Леванеўскага даваць паказанні супраць свайго бацькі.Тотальная «зачистка» в Гродно. У гэты і наступныя дні супрацоўнікі КДБ і міліцыі праводзілі ператрусы ў сваякоў Леванеўскага, а таксама ў офісах грамадскіх арганізацый, якія на думку спецслужбаў маглі быць датычныя да справы «Абраза прэзідэнта».

14 мая 2004 года — за дзень да заканчэння 15 сутак арышту, Леванеўскаму падаўжаюць на 3 дні тэрмін затрымання.

18 мая 2004 года — Леванеўскаму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 368 (ч. 2) Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Публічная абраза прэзідэнта РБ здзейснены асобай, якая раней была судзіма за абразу або паклёп альбо злучэнне з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства». Валерый з ІЧУ быў змешчаны ў СІЗА на 2 месяцы Меру стрымання для Леванеўскага пакінулі без змен — два месяцы ў СІЗА — Радыё Свабода.

4 чэрвеня 2004 года — упершыню з моманту арышту (1 мая 2004 года) В. Леванеўскага дазволілі сустрэцца з жонкай у СІЗА.Валерию Левоневскому впервые разрешили встретиться с женой.

12 ліпеня 2004 года — Леванеўскаму падаўжаюць арышт яшчэ на месяц Валерый Леванеўскі будзе сядзець за кратамі да 15 жніўня.

21 ліпеня 2004 года — жонка Леванеўскага звярнулася да прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка з скаргамі на ўмовы ўтрымання мужа ў СІЗА.Марина Левоневская: «Остановите расправу над моим мужем!»

21 ліпеня 2004 года — супраць сына Уладзіміра ўзбуджаная крымінальная справа па ст.342 КК Беларусі — «арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу» (тэрмін арышту — да 3 гадоў) Новая крымінальная справа распачата ў Гродна супраць Валерыя Леванеўскага, яго сына і сям'і Васільевых — Радыё Свабода.

21 ліпеня 2004 года — Валерый Леванеўскі аб'яўляе галадоўку ў СІЗА Валерий Левоневский объявил голодовку.

27 ліпеня 2004 года — Леванеўскі спыніў галадоўку Валерий Левоневский прекратил голодовку.

28 ліпеня 2004 года — з Валерыя Леванеўскага і яго сына зняты абвінавачванні па ст.342 КК РБ Леванеўскага больш не абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага мітынгу.

1 жніўня 2004 года — Сяргей Шнураў («Ленінград») і Аляксандр Васільеў («Сплін») выступілі ў абарону Леванеўскага.Российские музыканты присоединились к акции «Международной Амнистии» в защиту узников совести в Белоруссии — Другие берега

16 жніўня 2004 года суд падоўжыў Леванеўскаму тэрмін заключэння пад вартай яшчэ на 1 месяц.ВАЛЕРИЮ ЛЕВОНЕВСКОМУ ВНОВЬ ПРОДЛЕН СРОК ПРЕБЫВАНИЯ ПОД СТРАЖЕЙ — ИК «БелаПАН»

7 верасня 2004 года суд Ленінскага р-на г. Гродна (суддзя Дземчанка Д. В., дзяржаўны абвінаваўца Панасюк Э. Р.) прызнаў Васільева Аляксандра Аляксандравіча і Леванеўскага Валерыя Станіслававіча вінаватымі ў публічным абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства, і на падставе ч. 2 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

16 верасня 2004 года Еўрапейскі Парламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму.Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента аб становішчы ў Беларусі на розных мовах

Сям'я Жанаты, чацвёра дзяцей.

Літаратура Хто ёсць хто ў Беларусі / укл.Л.А.Андросік, В.Ф.Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.118)УДК 32 ББК 92.2 Х 97.

Спасылкі Фільм “Пад прыцэлам улады” пра вядомага беларускага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага стаў лаўрэатам Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт 2 Турма (зона). Аўтарскі праект былога палітвязня і вязня сумлення Валерыя Леванеўскага Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь Прэс-дасье Беларусі Прэс-партрэт ад Яндэкса В. Леванеўскі стаў пятым прэтэндэнтам, які добраахвотна адмовіўся ад барацьбы за прэзідэнцкае «крэсла» Еўрапарламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева, Міхаіла Марыніча і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму Оскорбивший Лукашенко объявил голодовку Судебный иск Валерия Левоневского к Департаменту исполнения наказаний Беларуси будет рассмотрен Предприниматели выйдут на Европейский Марш Валерий Левоневский: «Если хочешь сесть в тюрьму — приезжай в Беларусь»  — интервью «Главреду» Валерий Левоневский: «В этом году мы проведем не менее десяти акций» — интервью Euramost

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі