Апівардка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня 8,5 км. Выцякае з возера Апіварда, цячэ па мяжы з Літвой, упадае ў возера Дрысвяты з поўдня. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (ніжняе цячэнне – былое рэчышча ракі Дрысвята).

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Катэгорыя:Басейн Дрысвяты Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна