Ардышэ́ўка — рака ў Сенненскім і Лёзненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 93 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Выцякае з возера Ардышэва, цячэ па Лучоскай нізіне.

Упадае ў Лучосу каля вёсак Кучыншчына, Вялікія Калінавічы і Малыя Калінавічы Лёзненскага раёна.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы. / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лёзненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы