Брыжы́т Анэ́-Мары́ Бардо́ (, ) — французская , , фотамадэль, абаронца жывёл. Сусветную вядомасць атрымала пасля здымак у фільме «І бог стварыў жанчыну» (1956). Агулам знялася ў 48 фільмах, удзельнічала ў шматлікіх музычных праграмах і запісала каля 80 песень; намінавалася на брытанскую прэмію BAFTA за ролю ў карціне «Віва, Марыя!» (1965).
У 1970 годзе Бардо была абрана першай мадэллю для бюста Марыяны, афіцыйнага сімвала Францыі. Завяршыўшы кінакар’еру ў 1973 годзе, прысвяціла сваё жыццё барацьбе за правы жывёл.
Біяграфія Сястра — Міжану Бардо. У кіно з 1952 года. Вядомасць набыла пасля фільма «І бог стварыў жанчыну» (1956). Здымалася ў фільмах «Парыжанка», «У выпадку няшчасця», «Жанчына і паяц», «Бабета ідзе на вайну», «Ісціна», «Пагарда», «Віва, Марыя!» і інш. Яе жыццёвы шлях і міф пра яе прааналізаваны ў фільме «Прыватнае жыццё». З 1973 года не здымалася. Вядомая як абаронца жывёльнага свету.
Фільмаграфія (1956) «І бог стварыў жанчыну» — Жульет (1957) «Парыжанка» — Брыжыт Лар’е — дачка прэм’ер-міністра Францыі (1959) «Бабета ідзе на вайну» — Бабета (1961) «Славутыя любоўныя гісторыі» (1963) «Пагарда» — Каміла Жаваль (1965) «Віва, Марыя!» — Марыя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Фонд Брыжыт Бардо
Катэгорыя:Фотамадэлі Францыі Катэгорыя:Актывісты вегетарыянскага руху