Арці́слаўка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 150 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Чарапы, працякае праз возера Святое. Вусце за 1 км на захад ад вёскі Пруды. Вадазбор нізінны. Сярод прытокаў — рака Плешчыцы.
Літаратура
Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг. Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области. Описание истоков рек в Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра