Асовіна — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гулянка (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).
Даўжыня каля 6 км. Пачынаецца за 0,6 км на паўночны захад, вусце за 4 км на ўсход ад вёскі Улессе. Ад вытоку на працягу 0,7 км каналізавана. Цячэ праз забалочаны лес на паўночна-заходняй ускраіне Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны