Асі́наўка, Яшна-Асінаўка — рака ў Слуцкім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Пціч (басейн Дняпра).
Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 126 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў на торфараспрацоўках за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ладымер, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 2 км ад вёскі Вецярэвічы 2-я. Рэчышча ў верхнім (2,2 км) і сярэднім (2,5 км) цячэнні каналізаванае.
Літаратура — С. 144. Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
Катэгорыя:Прытокі Пцічы Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна