Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).
Гідраграфія Даўжыня 38 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 534 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца ў Маларыцкім раёне, за выток ракі прыняты пачатак канала ў які вада падаецца з наліўнога Лукаўскага вадасховішча праз калектар у дамбе. Вусце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні да вёскі Чарняны праходзіць праз лясны масіў біялагічнага заказніка «Лукава». Ніжэй вёскі Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).
Зноскі
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Мухаўца Катэгорыя:Рэкі Маларыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Жабінкаўскага раёна