Бабро́ўка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 6 км. Пачынаецца каля вёскі Крыўск Смаргонскага раёна, упадае ў Бярэзіну ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Лістапады Валожынскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна