Балва́нка, Балвань — рака ў Беларусі, у Капыльскім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лань (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰. Пачынаецца за 0,8 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі БраткаваОбщая характеристика речной сети Минской области Капыльскага раёна, цячэ па раўніне, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лань за 1 км на захад ад вёскі Рубеж Клецкага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Каля ракі вёскі Дзягцяныя, Вясёлае (Капыльскі раён), Загорнае, Заполле, Цясноўка, аграгарадок Нагорнае (Клецкі раён). На рацэ каля вёсак Загорнае і Заполле Клецкага раёна створана сажалка плошчай 16 га.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна Катэгорыя:Рэкі Клецкага раёна Катэгорыя:Басейн Лані