Балгач — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 5,6 км. Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Страдна, упадае ў возера Страднае з паўднёвага захаду за 0,5 км на поўнач ад вёскі Страдна. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Ліст карты О-35-141. Выданне 1978 г.

Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны