Максім (Макс) Мікалаевіч Мірны (, ) — беларускі тэнісіст, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001). Экс-першая ракетка свету ў мужчынскім парным разрадзе, дзесяціразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў парным мужчынскім (6) і змяшаным (4) разрадах, шматгадовы ігрок і лідар зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса. Алімпійскі чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 года ў змяшаным парным разрадзе разам з Вікторыяй Азаранка.
29 лістапада 2018 года аб’явіў, што завяршае спартыўную кар’еру.
Агульная інфармацыя У 2003—2004 гадах Максім Мірны быў паслом добрай волі ААН па ВІЧ/СНІДзе ў Беларусі.
Мірны жанаты з 2004 года. Разам з жонкай Ксеніяй выхоўваюць чатырох дзяцей: дачок Мелані (16.12.2004), Петру (8.03.2007) і сыноў Дзяміда (10.11.2009), Трафіма (2.08.2014).
У 2008 годзе Мірны скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «міжнароднае права».
У 2013 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпусціла паштовыя маркі з выявамі найлепшых беларускіх тэнісістаў — Вікторыі Азаранка і Максіма Мірнага.
Выступленні ў адзіночным разрадзе Прафесійную кар’еру Максім Мірны пачаў у 1996 годзе. Выступленні ў адзіночным разрадзе ў цыкле ATP World Tour прынеслі яму перамогу ў Ротэрдаме (2003 год). Тады ў фінале Мірны перамог Рамона Слёйтэра з лікам 7:6(3), 6:4. Таксама Мірны тройчы гуляў у фіналах турніраў ATP World Tour: у 2001 годзе ў Штутгарце (саступіў немцу Томі Хаосу з лікам 6:2 6:2 6:2), у 2005 годзе ў Мемфісе (прайграў датчаніну Кенату Карлсану ва ўпартай барацьбе 7:5 7:5) і Нотынгеме (саступіў французу Рышару Гаске з лікам 6:2 6:3). Найлепшы вынік беларускага тэнісіста ў адзіночным разрадзе на турнірах Вялікага Шлема — чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША 2002 года.
Выступленні ў мужчынскім парным разрадзе Найбольш эфектыўным іграком Мірны стаў у парных разрадах — мужчынскім і змяшаным. У мужчынскім парным разрадзе ў актыве Максіма — фіналы 41 турніру, а таксама перамогі на 48 турнірах цыклу ATP World Tour, у тым ліку на 16-ці турнірах серыі Мастэрс, 1-ым Кубку Мастэрс (2006, у пары з Ёнасам Б’ёркманам) і 1-ым Фінале Сусветнага Туру АТП (2011, у пары з Даніэлем Нестарам).
Двойчы — у 2000 (з аўстралійцам Лейтанам Хьюітам) i 2002 (з індыйцам Махешам Бхупаці) гадах — беларускі тэнісіст святкаваў перамогу на кортах Адкрытага чэмпіянату ЗША. Чатыры разы — у 2005 і 2006 гадах (са шведам Ёнасам Б’ёркманам), 2011 i 2012 гадах (з канадцам Даніэлем Нестарам) — Мірны стаў трыумфатарам Адкрытага чэмпіянату Францыі.
У 2003 годзе ў пары з Махешам Бхупаці Мірны стаў фіналістам Уімблдану, а ў пары з Ёнасам Б’ёркманам у 2005 і 2006 гадах даходзіў да фінальнай стадыі Адкрытага чэмпіянату ЗША, а ў 2007 годзе — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Чатыры разы Мірны адбіраўся на фінальны турнір Сусветнага Тура АТП, у якім удзельнічаюць восем найлепшых пар сезону. Двойчы — у 2006 і 2011 гадах — Максім Мірны стаў пераможцам гэтага турніру, у 2009 і 2010 гадах быў яго фіналістам.
18 лютага 2018 Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар’еры, выйграўшы разам з аўстрыйскім тэнісістам Філіпам Освальдам парны турнір у Нью-Ёрку. Для 40-гадовага Максіма Мірнага гэта была 51-я перамога ў парных разрадах на турнірах пад эгідай АТРbelta.by.
Выступленні ў змяшаным парным разрадзе Удала развівалася і кар’ера ў змяшаным парным разрадзе: Мірны выйграў чатыры турніры Вялікага шлема. У 1998 годзе ў пары з амерыканкаю Сярэнай Уільямс атрымалася здабыць галоўны трафей Уімблдану і Адкрытага чэмпіянату ЗША. У 2007 годзе Максім Мірны зноў святкаваў перамогу на кортах US Open — тым разам у таварыстве Вікторыі Азаранка. Чацвёрты тытул — таксама на амерыканскіх кортах — быў здабыты ў 2013 годзе ў пары з чэшкаю Андрэа Главачкавай. Тройчы — у 1999, 2000 і 2007 гадах — Мірны быў фіналістам турніраў Вялікага Шлема: адпаведна з амерыканкаю Сярэнай Уільямс (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі), расіянкай Ганнай Курнікавай (Адкрыты чэмпіянат ЗША) і беларускай Вікторыяй Азаранка (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі). У 2012 годзе беларускі тэнісны тандэм Мірны-Азаранка здабыў золата Алімпійскіх гульняў у змяшаным парным разрадзе.
Выступленні ў Кубку Дэвіса Максім Мірны з’яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў, што ён згуляў у Кубку Дэвіса. У 2003 годзе, дзякуючы перамогам Максіма, каманда Беларусі трапіла ў Сусветную — найвышэйшую — групу ў Кубку Дэвіса. Асабліва ўдалым выдаўся 2004 год, калі разам з яшчэ адным вядомым беларускім тэнісістам — Уладзімірам Ваўчковым — Мірны вывеў зборную ў паўфінал спаборніцтваў. Тады Беларусь перамагла каманды Расіі (3:2) і Аргенціны (5:0), але ў паўфінале саступіла зборнай ЗША.
Партнёры па выступленнях у мужчынскім парным разрадзе Свае перамогі Мірны атрымаў з 15 рознымі партнёрамі. Найбольш паспяховым было супрацоўніцтва са шведам Ёнасам Б’ёркманам (11 перамог) і індыйцам Махешам Бхупаці (8 перамог).
год партнёр 1995 Яўген Міхееў 1995 1998-08 Уладзімір Ваўчкоў 1996-97 Георг Блюмаўэр 1996 Туомас Кетала 1996 Ліёр Мор 1996 Бэн Элвуд 1996 Скот Хамфрыс 1996 Алехандра Эрнандэс 1996 Робі Кёніг 1996 Ларс Рэман 1996 Марцін Громач 1996 Хаймэ Онцінс 1996-97 Марк Мерклайн 1996-98 Кевін Улджэт 1997 Брэнт Хайгарт 1997 Габар Кыус 1997 Кент Кінэар 1997 Петар Ныборг 1997 Джон-Лафн дэ Жагэ 1997 Жан-Філіп Фларан 1997-98 Андрэй Чаркасаў 1997-98 Джастын Гімельстоб 1997 Майлс Уэйкфілд 1998 Джэф Таранга 1998 2004 Саргіс Саргісян 1998 Альўе Далатрэ 1998 Пітар Трамачы 1998 Дзяніс Галаванаў 1998 Душан Веміч 1998 Майкл Сел 1998-99 Андрэй Альхоўскі 1998-99 Даніэль Вацак 1998 Дэвід Адамс 1998-99 Аляксандр Райхель 1998 Густава Куэртэн 1998 Павел Візнар 1998-01 2004 2006 Ненад Зімонджыч 1999 2001 Яўген Кафельнікаў 1999 2001 Сэндан Столе 1999-00 Марцін Дам 1999 Эрык Таіна 2000 Іарк Ноўэлс 2000 2011-12 Даніэль Нестар 2000 Нікалас Кіфер 2000 2004-07 Ёнас Б’ёркман 2000 Лейтан Хьюіт 2000 2004 Марат Сафін 2000-01 Ніклас Кульці 2001 Джонатан Старк 2001 2004 Аляксандр Швец 2001 Давід Прыносіл 2001-02 Томі Хаас 2001 Патрык Рафтар 2001 2004 Фабрыс Сантаро 2002 Міхаэль Ладра 2002 Жульен Бутэр 2002-03 Роджэр Федэрэр 2002-04 2010 Махеш Бхупаці 2003 Джэф Морысан 2003 Джарад Палмер 2003 Мардзі Фіш 2004 Амер Дэліч 2004-05 Міхаіл Южны 2005 Юрген Мельцар 2005 Томас Ёхансан 2006 Фернанда Вердаска 2006 Гастон Гаўдзі 2007 Міша Звераў 2007-08 Томі Рабрэда 2008 Джэймі Мюрай 2008-09 Сяргей Бетаў 2008-09 Энды Рам 2008 Роан Бапана 2008 Марын Чыліч 2009 Роберт Кендрык 2009 Эшлі Фішар 2009-10 2012 Аляксандр Буры 2010-11 Уладзімір Ігнацік 2013- Хорыя Такау
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэнісісты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў мужчынскім парным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў змяшаным парным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў мужчынскім парным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ Катэгорыя:Выпускнікі факультэта міжнародных адносін БДУ