Асака́, у верхнім цячэнні — Асочка — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца на заходняй ускраіне вёскі Дунавік, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Сакалянка. Цячэ па заходняй ускраіне Аршанскага ўзвышша, у сярэдняй плыні праз лясное ўрочышча Смаляншчына.

Каля ракі вёскі Сані, Сакалянка.

Крыніцы

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Ліст карты N-35-59. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны