Гайцюні́шкі. Сустракаецца таксама варыянт Гайцю́нішкі (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канвелішскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Воранава, 6 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі.
На рацэ Жыжма каля вёскі Гайцюнішкі створана сажалка. На паўднёвым захадзе ад вёскі ў Жыжму ўпадае рака Войшалка.
Назва Назва паселішча згаданая ў 1567 г.: "...з ыменья своего Кгойтенишокъ въ повете Лидскомъ". Ранейшая форма аднаўляецца як GaiteniškėsВ.Н. Топоров. Прусский язык. E-H. М., 1979. С. 133..
Гісторыя Вядомыя з XVI стагоддзя, паводле інвентара 1565 года маёнтак належаў Рымшам і складаўся з двара і гаспадарчых пабудоў. У двор уваходзілі тры жылых дома, стайні і гароды. Гаспадарчыя пабудовы, агароджаныя дылямі, мелі двое весніц (варот).
У XVII стагоддзі Гайцюнішкі належаць Нонхартам. Нявядома адкуль гэты род паходзіў і як па сапраўднаму гучала прозвішча. Іх лічылі курляндскай шляхтай, таму што іх прозвішча выглядала як курляндскае. Два родных брата, Пётр і Станіслаў Нонхарты, за вялікія заслугі перад краінай у часе ваенных дзеяняў з Масквой і шведамі, у 1590 годзе атрымалі пацвярджэнне сваяго дваранства, якое яны мелі раней ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Быў таксама падтверджаны іх герб: «Срэбны якар на чырвоным полі».
Пётр Нонхарт, ажаніўшыся з пратэстанткай Падбярэзскай, займеў пасады віленскага гараднічага і будаўнічага. Як высокакваліфікаваны прафесіянал, быў адпаведна ацанёны і атрымаў Гайцюнішкі. Верагодна, што адзіная дачка Пятра, Сузана, выйшла замуж за Юрыя Храптовіча (1586—1650), ваяводу навагародскага, і перадала яму ў пасаг Гайцюнішкі. Пасля Юрыя, Гайцюнішкі атрымаў у спадчыну яго старэйшы сын Адам Храптовіч, жанаты з Альжбетай Ісайкоўскай.
Пасля Храптовічаў гэтая маёмасць дасталася Шротэрам герба «Любіч», шляхце інфляндскага паходжання, і калі Гайцюнішкі дасталіся Путкамерам. Хутчэй за ўсё гэта быў пасаг Дароты Шротэр, другой жонкі Ваўжынца Путкамера, стольніка інфлянцкага. На пачатку XIX стагоддзя, а можа і раней Гайцюнішкі ўжо былі маёмасцю фон дэр Остэн-Сакенаў. Вераніка Остэн-Сакен, якая выйшла замуж у 1830 годзе за Адама Рымшу герба «Газдава», атрымала маёмасць як свой пасаг. Пасля Веранікі і Адама, усё гэта атрымала ў спадчыну іхняя дачка Алена, жонка Рамуальда Рымшы. Перадапошнім уладальнікам Гайцюнішак быў сын Алены і Рамуальда — Эдвард Рымша (1863—1937), жанаты з Янінай Лавенецкай. Апошнімі ўладальніцамі маёнтка былі яго дзве дачкі: Алена (нарадзілася 19.02.1911 г., была замужам за Янам Гаштаўт-Ажынскім) і Соф'я (нарадзілася 23.06.1913 г., жонка Напалеона Сянкевіча).
Насельніцтва
Славутасці Дом-крэпасць Нонхартаў (1613) Капліца-пахавальня (1633) Парк (XIX ст.)
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Лаўрэш Л. Гайцюнішкі // Наша Слова, № 726. Лаўрэш Л. Страчаная цывілізацыя: Гайцюнішкі і суседнія Падварышкі // Новы Замак. 2025. № 14. С. 198–213. Энцыклапэдыя Гісторыі Беларусі. Мінск. 1994 °C.452 Zenon Skuza, Krystyna Wojda. Szlakiem Adama Mickiewicza po Białorusi. Warszawa, 1997. S.37-40. «Ziemia Lidzka» 1998 № 30-31. S. 21-22. Якимович Ю. И. Зодчество Белоруссии XVI — середина XVII в. Минск, 1991. C. 77.
Спасылкі radzima.org
Катэгорыя:Канвелішскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна