Одлі Харысан (; нар. , , Англія) — брытанскі баксёр-прафесіянал, які выступаў у цяжкай вагавай катэгорыі (звыш 91 кг). Алімпійскі чэмпіён 2000 года ў суперцяжкай вазе ў аматарах. Чэмпіён Еўропы па версіі EBU (2010) у суперцяжкай вазе.
Пасля золата на Алімпіядзе ў Сіднеі быў узнагароджаны ОБІ. У 2001 годзе выпусціў аўтабіяграфічную кнігу. Заключыў кантракт на £1000000 з каналам BBC для трансляцыі першай дзясяткі сваіх прафесійных баёў.
Дэбютаваў у маі 2001 года. Пасля першых трох баёў, атрымаў траўмы, каля паўгода не выходзіў на рынг. Перамог амерыканца Джуліса Лонга, і да 5-га паядынку выйграў па ачках у непераможнага суайчынніка Марка Крэнса (11-0). Працягваў перамагаць сваіх праціўнікаў пераважна накаўтамі, перамог Роба Кэлаўэя.
У снежні 2003 года накаўтаваў амерыканца Браяна Нікса.
У 2004 годзе перамог джорнімена Джуліус Фрэнсіса, і двух непераможных баксёраў, Рычэла Эрсісія (21-0), і Томаша Баніна (26-0).
Катэгорыя:Баксёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Баксёры 2000-х Катэгорыя:Баксёры 2010-х Катэгорыя:Баксёры цяжкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Вялікабрытаніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па боксе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Члены ордэна Брытанскай імперыі